Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

У справе — маладыя

Студатрадаўскі рух — адзін з вядучых напрамкаў дзейнасці БРСМ. Пачынаючы з 2003 года, студатрадаўскі рух усімі відамі другаснай працоўнай занятасці аб’яднаў больш за 975 тысяч маладых людзей. А ўказ № 181 ад 16 красавіка 2012 года значна пашырыў магчымасці для яго развіцця. У складзе студатрадаў маладыя людзі працуюць на рэканструкцыі і будаўніцтве дарог, школ і дзіцячых садкоў, спартыўных комплексаў, жылых дамоў па ўсёй краіне, збіраюць ураджай, клапоцяцца пра дзяцей у дзіцячых аздараўленчых лагерах.

Па апошніх даных, работа студэнцкіх атрадаў запланавана на 1,2 тысячы аб’ектаў, дзе для маладых людзей створана амаль 40,7 тысячы працоўных месцаў.

У Ганцавіцкім раёне з 5 па 20 ліпеня 2017 года  ўпершыню працаваў студэнцкі атрад “Інтэрны” медыцынскага профілю ў складзе 10 чалавек на базе ўстановы аховы здароўя “Ганцавіцкая цэнтральная раённая бальніца”. У атрадзе шчыравалі студэнты Гомельскага і Гродзенскага медыцынскіх універсітэтаў — выхадцы Ганцаўшчыны. Камандзір медыцынскага студэнцкага атрада —  Дзмітрый Кот, камісар — Дар’я Ражыцкая.

З 7 па 16 ліпеня ў профільным аздараўленчым лагеры “Лідар” працаваў студэнцкі педагагічны атрад з аднайменнай назвай. Камандзір атрада — Яўген Занька, камісар —Паліна Літвіновіч. На працягу 10 дзён 11 студатрадаўцаў займаліся выхаваннем дзяцей у якасці важатых. Неабходна адзначыць, што практычна палова ўдзельнікаў студатрада — былыя выхаванцы лагера. Кожны студатрадавец, апрача заработнай платы, атрымаў памятны кубак з лагатыпам і назвай студэнцкага атрада.

Як паказала практыка, часовае працаўладкаванне ў складзе студэнцкіх атрадаў вырашае не толькі матэрыяльныя пытанні, але і павышае сацыяльную актыўнасць маладых людзей, стварае ўмовы для грамадска карыснай дзейнасці, мае вялікае выхаваўчае значэнне.

ДАВЕДАЧНА

Поўным ходам ідзе праца зводнага беларуска-расійскага студэнцкага атрада на аб’ектах будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі, якая аб’яўлена Усебеларускай мала-дзёжнай будоўляй. Сярод іншых знакавых аб’ектаў, на якіх працуюць студэнцкія атрады, — цэнтральная раённая бальніца ў Астраўцы, аперацыйны блок Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы. Акрамя таго, беларускія студэнцкія атрады працуюць у Краснадарскім краі Расійскай Федэрацыі — ва Усерасійскім дзіцячым цэнтры “Арляня”, дзіцячым санаторна-аздараўленчым комплексе “Жамчужына Расіі”, а таксама ў Польшчы.



Источник: http://www.gants.by/socyum/37078.html
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (05.08.2017) | Автор: Аляксандр ЗАНЬКА
Просмотров: 239
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования