Главная » Статьи » "Савецкае Палессе" |
«За намі будучае»
Важную ролю ў выхаванні падрастаючага пакалення адыгрываюць дзіцячыя і маладзёжныя арганізацыі. У нашай школе дзейнасць пярвічных арганізацый ахоплівае розныя напрамкі: грамадзянска-патрыятычны, валанцёрскі, інфармацыйна-аналітычны, культурна-масавы і фізкультурна-аздараўленчы. Вынікам актыўнага творчага ўзаемадзеяння акцябрат, піянераў і членаў БРСМ з'яўляюцца шматлікія мерапрыемствы і акцыі, удзел у раённых і абласных конкурсах. Напрыклад, у гэтым годзе Крысціна Кісялевіч, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ”, стала пераможцай раённага конкурсу "3 юбілеем, камсамол!" у намінацыі "Верш", а акцябраты і піянеры атрымалі перамогу ў конкурсе "Гульня — справа сур'ёзная".
Штогод галоўным святам для ўсіх членаў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый становіцца фестываль "За намі будучае", на якім ва ўрачыстай абстаноўцы падводзяцца вынікі работы за каляндарны год. У гэтым годзе фестываль прайшоў у лютым. Для ўдзелу ў ім рабятам трэба было падрыхтаваць святочную газету і нумар мастацкай самадзейнасці. Варта адзначыць, што кожны нумар вылучаўся па-свойму, а на суд журы былі вынесены песні, вершы, танцы, мініяцюры і нават мюзікл. Але лейтматывам усяго фестывалю была любоў да Айчыны, гонар за яе мінулае і вера ў будучае. Аксана РЫЛКА, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Раздзялавіцкай САШ. "Савецкае Палессе"
№ 16 (7927) | |
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (26.02.2011) | |
Просмотров: 498 |