Главная » Статьи » "Савецкае Палессе" |
Лета — час не толькі для адпачынку, але і цудоўная магчымасць падзарабіць. Калі вам споўнілася 14 і больш гадоў і вы жадаеце паспрабаваць сябе ў той ці іншай сферы дзейнасці, тады вам варта звярнуцца ў Ганцавіцкі раённы камітэт ГА “БРСМ”. Раённы штаб працоўных спраў раённага камітэта ГА “БРСМ” фарміруе спісы маладых людзей, якія жадаюць летам папрацаваць у будаўнічых, сельскагаспадарчых, сэрвісных, экалагічных і іншых студатрадах. Для гэтага неабходна звярнуцца па адрасе: горад Ганцавічы, вуліца Кастрычніцкая, 1, кабінет № 223 або 225, запоўніць анкету і электронную заяўку на сайце раённага камітэта ГА “БРСМ”. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць і па тэлефоне: 2-38-00. Варта адзначыць, што па пытаннях працаўладкавання можна звяртацца і на “гарачыя лініі”, якія працуюць пры абласных камітэтах ГА “БРСМ”. Напрыклад, нумар тэлефона ў Брэсце — 8-0162-21-14-47. Прыбытак, які атрымае ўдзельнік студэнцкага атрада ў адпаведнасці з пунктам 1.40 артыкула 163 Асобнай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, не абкладаецца падаткам. Ганцавіцкі райкам ГА “БРСМ таксама запрашае арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы ўсіх форм уласнасці да супрацоўніцтва па працаўладкаванні моладзі. Источник: http://www.gants.by/aktyalna/32811.html | |
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (30.05.2017) | | |
Просмотров: 263 |