Главная » Статьи » "Савецкае Палессе" |
На базе СШ №3 г. Ганцавічы прайшла раённая ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца-2012». Гэтае спаборніцтва стала на Ганцаўшчыне традыцыйным і ўжо на працягу многіх гадоў прыцягвае да сябе ўвагу юнакоў і дзяўчат раёна. Сёлета ў гульні прынялі ўдзел 10 агульнаадукацыйных устаноў раёна, якія спаборнічалі паміж сабой у 7 конкурсах. Спачатку каманды павінны былі прадставіть на суд агляд страявой падрыхтоўкі і песні. Затым удзельнікі гульні спаборнічалі паміж сабой у ваенна-патрыятычнай эстафеце, медыка-санітарнай падрыхтоўцы, а таксама ў конкурсах «Старонкі гісторыі», «Снайпер». Юнакі і дзяўчаты стваралі баявыя лісткі і дэманстравалі сваю агітбрыгаду. Трэба адзначыць, што напружаная барацьба паміж камандамі адбывалася на працягу кожнага з этапаў гульні і пераможцу вызначыць было нялёгка. выніку лепшымі на Зарніцы-2012» сталі рабяты з СШ №3. Другое месца – на рахунку Люсінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы. Трэцяе заваявалі юнакі з Хатыніцкай сярэдняй школы. Пераможцы і прызёры «Зарніцы-2012» былі ўзнагароджаны граматамі Ганцавіцкага РК ГА «БРСМ». 26 мая 2012 года | |
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (26.05.2012) | |
Просмотров: 385 |