Главная » 2015 » Июнь » 15 » “Арляня-2015”
22:29
“Арляня-2015”

На базе ваеннай часці № 92616 г. Брэста (38-я мабільная брыгада) праводзілася абласная ваенізаваная гульня “Арляня-2015”, у якой удзельнічала каманда “Патрыёт” СШ № 3 г. Ганцавічы.

У праграму спаборніцтваў уваходзілі чатыры конкурсы. Падчас першага, які называўся “Агляд строю”, рабяты займаліся страявой хадзьбой. У другім — “Снайпер” — удзельнікі паказалі ўменне трапна страляць з вінтоўкі з упору лежачы. Трэці, пад назвай “Ваенна-спартыўная эстафета”, прадугледжваў пераадольванне камандамі паласы перашкод. А ў апошнім, “Да абароны Айчыны гатовы!”, хлопцы і дзяўчаты спаборнічалі на хуткасць разборкі і зборкі аўтамата.

У абласной ваенізаванай гульні “Арляня-2015” прынялі ўдзел вучні 8 “А”, 10 “А” і 10 “Б” класаў Юрый Бялоў, Данііл Галубовіч, Ілья Валасюк, Яўген Занька, Максім Наумік, Анастасія Чабатарэнка, Кацярына Сяргейчык, Вераніка Свірыд, Дар’я Лук’янава, Паліна Шахрай, Ангеліна Канановіч і Уладзімір Кандраценя. Рабяты паказалі добрую падрыхтоўку і глыбокія веды. Па выніках спаборніцтваў ганцаўчане занялі другое агульнакаманднае месца.

Просмотров: 579 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования