Главная » 2016 » Июль » 5 » Бяспека ў нашых руках!
15:40
Бяспека ў нашых руках!

На Брэстчыне праходзіць маладзёжная прафілактычная акцыя “Бяспека ў нашых руках”.

Мэта мерапрыемства – інфармацыйная работа з маладымі сем’ямі, напамінак аб тым, каб непаўналетнія дзеці ні ў якім разе не заставаліся ў час летніх канікул без нагляду, а таксама фарміраванне ў моладзі навыкаў бяспечных паводзін на вадзе. Статыстыка сведчыць, што 50 працэнтаў пажараў, якія здарыліся летась з-за дзіцячага свавольства з агнём, зафіксаваны ў час летніх канікул.

Арганізатары акцыі: галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, МНС Рэспублікі Беларусь, абласны камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ” і абласное ТВВАД.

Просмотров: 529 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования