Главная » 2016 » Октябрь » 1 » Дапамога ад "Добрага Сэрца"
22:06
Дапамога ад "Добрага Сэрца"

Напярэдадні Дня сталых людзей актывісты пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" і піянерскай дружыны грамадскага аб'яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" Люсінскага дзіцячага сада - сярэдняй школы аказалі дапамогу сваім аднавяскоўцам сталага ўзросту.

1 кастрычніка, у Дзень пажылых людзей, валанцёры БРСМ "Добрае Сэрца" наведалі Шэмета К.А., Галавіну М.А., Занька С.А., Васілевіч М.П., Федзько Дз.Дз. і Федзько Т.А. і павіншавалі гаспадароў са святам, уручылі ім віншавальныя паштоўкі,  а самі гаспадары выказалі ўдзячнасць рабятам за праяўленыя імі ўвагу і клопат.

Фотаздымкі акцыі глядзіце у группе "Моладзь Ганцаўшчыны" сацыяльнай сеткі "Вконтакте"

Просмотров: 667 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования