Главная » 2010 » Май » 7 » "Дзякуй за жыццё"
12:44
"Дзякуй за жыццё"

Пад такой назвай 7 мая праходзіла агульнанацыянальная патрыятычная акцыя ў рамках святкавання 65-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Падчас яе правядзення ля помніка на магіле загінуўшых воінаў і партызан на гарадской плошчы сабраліся вучні са школ райцэнтра і Ганцавіцкай сярэдняй школы, каб разам парадавацца мірнаму небу над галавой і падзякаваць за Вялікую Перамогу нашым шаноўным ветэранам.

На сустрэчы асабіста прысутнічаў адзін з такіх герояў — Андрэй Канстанцінавіч Кляшчоў, які звярнуўся да рабят з заклікам любіць сваю Радзіму, ганарыцца ёю і заўсёды жыць у міры. Акрамя таго, перад хлопчыкамі і дзяўчынкамі выступілі начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Канстанцінавіч Сяргейчык і начальнік інспекцыі дзяржаўнага нагляду па Ганцавіцкаму раёну Аляксандр Васільевіч Шульга. Прысутныя з задавальненнем слухалі прамовы выступаючых, кожнае слова якіх было прасякнута асаблівым патрыятызмам.

Не менш урачыстай была і другая частка акцыі, у час якой шаснаццаці найбольш актыўным школьнікам уручылі членскія білеты БРСМ, а дваццаці хлопчыкам і дзяўчынкам былі павязаны піянерскія гальштукі.

Фінальным жа акордам гэтай сустрэчы стала ўскладанне вянкоў да помніка на магіле загінуўшых воінаў і партызан, успамін аб якіх будзе жыць вечна.

Просмотров: 646 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования