Главная » 2015 » Январь » 5 » Хто падарыў прыгажосць?
23:49
Хто падарыў прыгажосць?

У сапраўдных гаспадароў прыгажосць — жаданы госць у любую пару года. І вясной, калі на клумбах пазіраюць на свет пралескі ці выпеставаныя гаспадыняй фіялкі на падаконніках, і летам, калі чаруюць вока выратаваныя ёю ад лютых маразоў лілеі, ружы, півоні, і восенню, калі палымнеюць на газонах шматколернай гамай астры і аксаміткі, весела гараць у садах гронкі рабіны і каліны.

Не менш прывабнымі і чароўнымі могуць выглядаць сядзібы, шматкватэрныя дамы, адміністрацыйныя будынкі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў і зімою. І нічога, што пад бялюткім снегам схаваны клумбы і газоны: вясёлкавая квецень рознакаляровых гірлянд, агеньчыкаў, разнастайных кампазіцый з іх успыхнула паўсюдна і яркім казачным святлом азарае ўсё навокал. Куды не кінеш вокам — адчуваеш: Новы год крочыць па планеце і дорыць новыя надзеі і спадзяванні, ён, як і  ўладарная прыгажосць, — жаданы госць у ганцаўчан, да яго яны падрыхтаваліся як след. Паспрабуй, вылучы ў гэтым дзіўным калейдаскопе крэатыўных навагодніх кампазіцый гаспадара, які аздобіў сваё ўладанне найпрыгажэй, найярчэй, найцікавей! Аднак члены камісіі па падвядзенні вынікаў аб’яўленага яшчэ напярэдадні снежня конкурсу на лепшае навагодняе афармленне арганізацый, устаноў горада, прадпрыемстваў усіх форм уласнасці, прыватных домаўладанняў усё ж прыкмецілі самых-самых і на пасяджэнні, якое адбылося на чале з Віктарам Драздом, старшынёй раённага Савета дэпутатаў, старшынёй гэтай камісіі, вынеслі іх прозвішчы на агульны разгляд. Перш чым агучыць іх, Віктар Якаўлевіч адзначыў, што большасць прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў нашага райцэнтра, уладальнікі прыватных дамоў творча падышлі да іх святочнага афармлення, вячэрняга асвятлення фасадаў. Таму і зіхаціць, як у чароўнай казачнай краіне, наш палескі гарадок. Вынесеныя для абмеркавання прозвішчы пераможцаў конкурсу падтрымалі члены камісіі.

Дык хто ж яны, сапраўдныя гаспадары, носьбіты прыгажосці, патрыёты свайго горада і творчыя людзі, пераможцы гэтага перадсвяточнага конкурсу?

Сярод прадпрыемстваў прамысловасці, жыллёва-камунальнай гаспадаркі пераможцамі і ўладальнікамі дыпломаў райвыканкама, а таксама каштоўных падарункаў сталі:

— унітарнае прадпрыемства “Пінсксаўгасбуд — ПМК № 14”;

— філіял ААТ “Берасцейскі пекар” Ганцавіцкі хлебазавод;

— КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ”;

— цэнтр банкаўскіх паслуг №107 філіяла № 802 ААТ “АСБ Беларусбанк” г. Баранавічы.

Сярод абслугоўваючых прадпрыемстваў горада, транспарту, сувязі, бытавога абслугоўвання:

— раённы камбінат бытавога абслугоўвання.

Сярод устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту:

— ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Ганцавічы”;

— ДУА “Ганцавіцкая дапаможная школа-інтэрнат”;

— раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці;

— ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы”;

— раённая дзіцячая бібліятэка.

Сярод шматкватэрных жылых дамоў і прыватных домаўладанняў:

— Андрэй Эдуардавіч Стральцоў і Таццяна Мікалаеўна Цвірка, г. Ганцавічы, вул. Нахімава, д. 5/1;

Іна Іванаўна Малышка і Фёдар Фёдаравіч Малышка, г. Ганцавічы, вул. Сідарэвіча, д. 5;

— Віктар Віктаравіч Енджыеўскі і Наталля Анатольеўна Енджыеўская, г. Ганцавічы, вул. Сідарэвіча, д. 8;

— Наталля Віктараўна Марушчык і Мікалай Васільевіч Марушчык, г. Ганцавічы, вул. Перамогі, д. 14а, кв. 2;

— Зоя Аляксееўна Байда, г. Ганцавічы, вул. Арлоўскага, д. 20.

Была адзначана таксама са станоўчага боку і работа па святочным навагоднім афармленні ПМС, ДРБУ-100, прафтэхліцэя, чыгуначнай станцыі Ганцавічы, райспажыўтаварыства, УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ”, райгазу.

"Савецкае Палессе"

Фотаздымкі з архіва Ганцавіцкага РК ГА "БРСМ"

Просмотров: 692 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования