Главная » 2018 » Январь » 12 » На Брэстчыне пройдзе абласны этап конкурсу «100 ідэй для Беларусі»
06:14
На Брэстчыне пройдзе абласны этап конкурсу «100 ідэй для Беларусі»

50 лепшых праектаў з рэгіёнаў Брэсцкай вобласці стануць удзельнікамі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі» і будуць прадстаўлены на выставе, якая адбудзецца сёння у Брэсцкім навукова-тэхналагічным парку.

У праграме выставы: урачыстае адкрыццё і прэзентацыя праектаў, стартап, пасяджэнне экспертнага савета, падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў.

25 праектаў прадстаўлена ў намінацыі «Сацыяльная сфера». Маладзёжны лагер міжкультурных камунікацый “Скрыжаванне ля Буга” прыдумалі педагогі Дамачаўскай сярэдняй школы. Тут жа будзе выстаўлены шэраг праектаў дабрачыннай накіраванасці і праектаў па стварэнні музеяў — віртуальных і рэальных.

Праекты “Электраскарбонка” і “Лазерны гравёр” прадставіць на выставе Алег Сай, вучань СШ№4 г. Брэста. Электраскарбонка здольная лічыць манеты з дапамогай самаробнага датчыка, які будзе распазнаваць іх па меры яго закрыцця манеткай. Такая электраскарбонка здольная падлічваць выручку з аўтаматаў.

У сферы энергетыкі і энергаэфектыўнасці будуць прадстаўлены праекты: “Энергія вентыляцыйных шахт ацяпляльных катлоў” (аўтар Іван Цымбаліст са Століна), “Мадэрнізацыя кіравання асвятлення ва ўмывальнях інтэрната” (аўтар Яўген Дабралінскі, Белазерскі прафесійна-тэхнічны коледж, “Зараднае ўстройства для мабільнага тэлефона на сонечных батарэях” (аўтар Аляксандр Манцэвіч з Новапапінскай СШ).

“Мара навасельца (МН-3)” — гэты праект Мікалая Лукашэвіча з Лунінецкага дзяржаўнага політэхнічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа будзе прадстаўлены ў намінацыі “Бяспека жыццядзейнасці і абараназдольнасці”. Прыбор дазваляе выявіць не толькі месцы наяўнасці адкрытай праводкі, але і месцы пашкоджанняў, абрыву токаводных жыл правадоў і кабеляў.

Праект “QFix — сістэма для абслугоўвання аўтамабіляў” падрыхтаваны студэнтамі «Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і скіраваны аўтаматызаваць працэс узаемадзеяння аўтасэрвісаў і аўтаўладальнікаў.

Экспертны савет вызначыць праекты, якія будуць прадстаўляць Брэстчыну на рэспубліканскай выставе “100 ідэй для Беларусі”. Усе праекты будуць дапрацаваны з улікам заўваг і ўвойдуць у банк маладзёжных ідэй, які будзе размешчаны на інтэрнэт-рэсурсах абласной арганізацыі БРСМ, а таксама прэзентаваны ўсім зацікаўленым у сферы адукацыі, медыцыны, сектара эканомікі і прыватнага бізнесу.

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда

Просмотров: 335 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Каталог TUT.BY
Индекс цитирования