Главная » 2017 » Август » 23 » На раённым свяце "Дажынкі-2017" узнагародзяць пераможцаў раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю зернявых культур у 2017 годзе сярод моладзі
12:49
На раённым свяце "Дажынкі-2017" узнагародзяць пераможцаў раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю зернявых культур у 2017 годзе сярод моладзі

27 жніўня ў аграгарадку Кукава Ганцавіцкага раёна адбудзецца свята "Дажынкі - 2017".

У рамках свята адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў уборачнай кампаніі 2017 года.

Нагадаем, што Ганцавіцкі раённы камітэт Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” зацвердзіў палажэнне аб правядзенні раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю зернявых і зернебабовых культур у 2017 годзе сярод моладзі.

Мэты і задачы спаборніцтва — прыцягненне маладых людзей да рэалізацыі палітыкі дзяржавы па адраджэнні сяла; забеспячэнне своечасовай і якаснай уборкі зернявых і зернебабовых культур; павышэнне ў маладзёжным асяроддзі прэстыжу прафесіі механізатара.

Пераможцамі раённых спаборніцтваў прызнаюцца экіпажы ўборачных агрэгатаў, якія дабіліся максімальных намалотаў зерня пры высокай якасці работ, а таксама ўлічваюцца прытрымліванне працоўнай дысцыпліны і выкананне тэхнікі бяспекі. З улікам рознай прадукцыйнасці зерняўборачных камбайнаў пераможцы спаборніцтва вызначаюцца па максімальным намалоце зерня на вызначаны камбайн. Намалот на вызначаны  камбайн разлічваецца, зыходзячы з намалоту на фізічны камбайн і памножаны на паправачны каэфіцыент адпаведнай маркі камбайна, устаноўленай з улікам прапускной здольнасці хлебнай масы.

Пераможцамі спаборніцтваў сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў прызнаюцца тыя, хто дабіўся найбольшых паказчыкаў на адвозцы зерня ад камбайнаў у разліку на адну тону грузападымальнасці транспартнага сродку пры ўмове недапушчэння страты зерня, выканання тэхнікі бяспекі і працоўнай дысцыпліны.

Па выніках спаборніцтваў пераможцы будуць ўзнагароджаны сувенірамі і граматамі Ганцавіцкага раённага камітэта ГА “БРСМ”, падарункамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а таксама Ганцавіцкай РА РГА "Белая Русь".

У гэтым годзе на ганцавіцкіх палях шчыравалі 3 маладзёжных экіпажа ў складзе: Крупеніча Сяргея Васільевіча і Канановіча Сяргея Сяргеевіча з ААТ "Хатынічы" на камбайне маркі КЗС-1218, Ашкала Кірыла Вітальевіча і Петрашэвіча Васілія Васільевіча з ААТ "Адраджэнне" на камбайне маркі КЗС-10, а таксама Рабцэвіча Аляксандра Ўладзіміравіча і Рабцэвіча Ўладзіміра Андрэевіча з ААТ "Адраджэнне" на камбайне маркі КЗС-12.

Свой уклад у агульнараённы каравай уносіў і малады вадзіцель: Мелехавец Аляксей Васільевіч з ААТ "Любашава".

Запрашаем усіх на свята "Дажынкі - 2017", дзе вы зможаце даведацца аб пераможцах раённага конкурсу, а таксама павіншаваць іх.

Просмотров: 613 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования