Главная » 2015 » Июнь » 6 » Наркатычная хваля
17:56
Наркатычная хваля

Праблема распаўсюджвання наркатычных рэчываў у апошнія гады стала вельмі актуальнай. Усё часцей са сродкаў масавай інфармацыі паступаюць звесткі аб затрыманых грамадзянах, якія не толькі ўжываюць забароненыя прэпараты, але і прадаюць іх, ставячы пад пагрозу здароўе і нават жыццё тых, хто іх набывае. Не абыйшла бокам гэтая праблема і наш рэгіён.

Так, як паведаміў першы намеснік начальніка Ганцавіцкага РАУС Вадзім Канапацкі, крымінагенная астаноўка ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў на тэрыторыі нашага раёна застаецца даволі складанай і характарызуецца ростам злачынстваў такога роду. У 2014 годзе супрацоўнікамі міліцыі былі знішчаны 51 кілаграм канопляў, 10 кілаграмаў маку маслянічнага, а чатыры асобы былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці згодна з артыкулам 16.1 КоАП “Пасеў або вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін, якія змяшчаюць наркатычныя рэчывы”. У ім гаворыцца, што пасеў або вырошчванне без мэты збыту або вырабу наркатычных сродкаў, забароненых для вырошчвання раслiн цi культываванне без той жа мэты гатункаў канопляў, маку ці іншых раслін, якія змяшчаюць наркатычныя рэчывы, цягнуць накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь. У той жа час, асобы, якія займаюцца пасевам або вырошчваннем маку і канопляў з мэтай іх збыту або вырабу наркатычных сродкаў, будуць несці крымінальную адказнасць.

Каб знішчыць наркатычную сыравінную базу расліннага паходжання, з 1 чэрвеня па 15 верасня  ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца шырокамаштабная спецыяльная праграма “Мак”. Нягледзячы на тое, што такія мерапрыемствы ладзяцца штогод, большасць насельніцтва ўсё ж такі не ведае пра забарону альбо ігнаруе патрабаванні заканадаўства, думаючы, што вырошчванне гэтых культур для асабістых мэт або пакіданне іх расці на сваім агародзе выключна для прыгажосці дазволіць  пазбегнуць адказнасці.

Дапускаючы вырошчванне на сваіх агародах нарказмяшчальных культур, грамадзяне тым самым ствараюць спрыяльныя ўмовы для асоб, якія спажываюць наркотыкі. Бо часта такія людзі прыязджаюць з розных рэгіёнаў краіны і шукаюць месцы вырастання маку, наяўнасць або адсутнасць уладальнікаў. Гэта стварае перадумовы для пранікнення на тэрыторыю ўчасткаў, дзе растуць наркатычныя расліны і, магчыма, нават выкарыстання жылля з мэтай вырабу наркотыкаў, учынення іншых відаў злачынстваў: крадзяжоў, рабаванняў, знішчэння або пашкоджання маёмасці і іншых.

Пры затрыманні асоб за дзеянні, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў і псіхатропаў, яны, звычайна, адразу накіроўваюцца на медыцынскі агляд і абследаванне на ВІЧ-інфекцыю.

І ўсё ж самым распаўсюджаным відам наркотыка за апошнія два гады сталі не мак і каноплі, а забароненыя курыцельныя сумесі, так званыя “спайсы”, якія змяшчаюць у сабе асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы. Часцей за ўсё яны набываюцца праз глабальную сетку “Інтэрнэт” у абласных гарадах спосабам “закладкі”, які заключаецца ў тым, што пастаўшчык псіхатропаў пакідае аплачаны тавар у раней абгавораным месцы, а пакупнік потым незаўважна забірае яго. Тыя ж самыя дзеянні могуць ажыццяўляцца ў сацыяльных сетках. Самым распаўсюджаным відам “спайса”, мяркуючы па колькасці адабранага псіхатропу ў грамах, з’яўляецца спайс-MMBA-018 (сінонім: ADBICA — аналаг забароненага рэчыва MBA-018), які змяшчаецца ў “Спісе 1 асабліва небяспечных наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, якія не выкарыстоўваюцца ў медыцынскіх мэтах”.

Прычым за апошнія сем гадоў рост выпадкаў незаконнага абароту наркотыкаў і псіхатропаў у горадзе і раёне ўражвае. Калі у 2008 годзе злачынстваў такога роду выяўлена не было, то ў 2009 — 2011 гадах зафіксавана па 1 злачынстве, у 2012 годзе — 3, у 2013 — 1. А ў апошнія два гады колькасць злачынстваў па лініі незаконнага абароту наркотыкаў і псіхатропаў вырасла ў разы. Так, у 2014 годзе было выяўлена 6 выпадкаў (1 з іх — збыт нароктыкаў), а за мінулы перыяд 2015 года — 8 па лініі наркакантролю і супрацьдзеяння гандлі людзьмі, 2 з якіх адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх (звязаныя са збытам наркотыкаў).  Варта адзначыць, што ў 2015 годзе за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, была асуджана і 28-гадовая жанчына.

Такім чынам, сітуцыя застаецца даволі складанай. У сувязі з гэтым супрацоўнікі міліцыі актывізавалі работу па выяўленні асоб, якія дапускаюць немедыцынскае ўжыванне наркатычных рэчываў або забароненых курыцельных сумесяў. Але важна, каб чалавек сам усведамляў усю небяспечнасць “гульні” з наркотыкамі, разумеў, што яго жыццё, будучыня, лёс і здароўе залежаць толькі ад яго самога. Задумайцеся, ці варта рызыкаваць гэтымі самымі галоўнымі рэчамі, дзеля такой небяспечнай і прыдуманай эйфарыі ад ужывання наркотыкаў або “спайсу”? Адказ даўно вядомы, застаецца толькі прыслухацца.

Просмотров: 685 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования