Главная » 2011 » Июль » 15 » Падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства ў Ганцавічах – у самым разгары
20:59
Падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства ў Ганцавічах – у самым разгары

У цэнтры горада, дзе будуць праходзіць асноўныя падзеі рэспубліканскага свята Дня беларускага пісьменства, вядуца рамонтныя работы.
 
Сёння знаходзяцца ў стадыі завяршэння работы па добраўпарадкаванню гарадскога скверу, рэканструкцыі гарадскіх бібліятэк і школ, раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці, Дома культуры, раённага краязнаўчага музея, Алеі пісьменства. Вядзецца капітальны рамонт універмага, маладзёжнага кафэ, рэстарана, а таксама мадэрнізацыя мясцовых устаноў аховы здароўя, раённага камбіната бытавога абслугоўвання, гасцініцы, жылых дамоў і будынкаў. Да шэрагу абектаў далучыліся гарадскі стадыён і будынак спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

Побач з Алеяй пісьменства плануецца размясціць два звіткі, дзе будуць пазначаны прозвішчы знакамітых пісьменнікаў і паэтаў Ганцаўшчыны, скульптурную кампазіцыю, прысвечаную Я.Коласу.
Просмотров: 605 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования