Главная » 2010 » Июнь » 21 » Працуем у цесным узаемадзеянні
00:02
Працуем у цесным узаемадзеянні
Увасабляць маладзёжную палітыку ў жыццё, удзельнічаць у выкананні значных дзяржаўных праграм, прыцягваць да гэтага найбольшую колькасць маладых людзей - задачы арганізаванага дзіцячага і маладзёжнага руху, у тым ліку БРСМ.

Па стану на май 2010 года раённая арганізацыя ГА "БРСМ" налічвае 1676 членаў, якія аб'яднаны 82 пярвічнымі арганізацыямі. Гэта - моладзь, якая вучыцца, работнікі сацыяльная сферы, сельская гаспадаркі, РАНС і РАУС. Раённым камітэтам ГА БРСМ 4 разы на год праводзіцца вучоба актыву і сакратароў пярвічак па розных тэмах.

У рамках грамадзянскага, духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання моладзі традыцыйна праводзяцца акцыі "Разам за моцную і квітнеючую Беларусь!", "За Беларусь!", "Мы - грамадзяне Беларусі!". Актывісты арганізацыі штогод прымаюць удзел у мітынгах, ушаноўванні ветэранаў. Задача пярвічак - добраўпарадкоўваць кожны абеліск, помнік, брацкую магілу.

Мы падтрымліваем традыцыі цімураўскага руху, развіваем валанцёрскі. Атрады міласэрнасці актыўна ўдзельнічаюць у штогадовых акцыях і аперацыях "Памятаем, шануем...", "Ветэран жыве побач", "Мы - нашчадкі Перамогі", "Падзяліся цяплом душы сваёй" і іншых. Папулярныя сярод рабят дабрачынныя навагоднія акыі "Цуды на Каляды". Наладжана цеснае супрацоўніцтва пярвічак з сацыяльна-педагагічным цэнтрам з дзіцячым прытулкам, дапаможнай школай-інтэрнатам для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама з раённым саветам ГА "Беларуская піянерская арганізацыя".

Арганізавана работа па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Так, традыцыйным стала правядзенне "круглых сталоў", кіналекторыяў, конкурсаў малюнкаў і плакатаў, спаборніцтваў па міні-футболу і валейболу.

Шмат увагі надаецца часовай другаснай занятасці моладзі. Да работы ў будаўнічых атрадах прыцягваюцца маладыя людзі з неспрыяльных сем'яў, а таксама рабяты, якія стаяць на ўліку ў камісіі і інспекцыі па справах непаўналетніх. Работа з такімі грамадзянамі з групы рызыкі праводзіцца ва ўзаемадзеянні з органамі ўнутраных спраў, пракуратуры. Дзейсным механізмам стымулявання дзейнасці членаў БРСМ з'яўляецца штогадовае правядзенне спаборніцтваў сярод малых экіпажаў і вадзіцеляў, занятых на ўборцы сельгаскультур.

Такім чынам, маладзёжны саюз з'яўляецца асяродкам зносін і ўзаемадзеяння маладых людзей. Кіраўніцтва і члены БРСМ упэўнены, што наша грамадская арганізацыя патрэбна моладзі.
Просмотров: 758 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования