Главная » 2015 » Май » 5 » ПРАГРАМА СВЯТОЧНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ 70-ГОДДЗЮ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ
20:30
ПРАГРАМА СВЯТОЧНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ 70-ГОДДЗЮ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ

ПРАГРАМА СВЯТОЧНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ 70-ГОДДЗЮ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ

8 мая

10.00 – 11.00 – урачыстае адкрыццё помніка загінуўшым землякам (вёска Востраў);

16.30 — 17.00 — акцыя “Бессмяротны полк” (шэсце ад Свята-Ціханаўскага храма да гарадской плошчы);

17.00 — 17.30 — мітынг на гарадской плошчы, цырымонія ўскладання кветак да помніка загінуўшым воінам;

17.30 — 19.00 — тэматычны канцэрт “Перамога адна на ўсіх” у ГДК;

9 мая

11.00 — 12.00 — шэсце калон, ускладанне гірлянд, кветак на Кургане Славы. Мітынг, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі ва ўрочышчы “Горкі”;

12.00 — 13.00 — тэатралізаванае прадстаўленне “Ажылі ў памяці імгненні вайны”. Канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці ГДК ва ўрочышчы “Горкі”;

13.00 — 14.00 — канцэрт дзіцячых калектываў мастацкай самадзейнасці ва ўрочышчы “Горкі”;

14.30 — 15.00 — канцэрт маладых выканаўцаў “Мы — маладыя” на цэнтральнай пляцоўцы ва ўрочышчы “Горкі”;

12.00 — 15.00 — работа тэматычных пляцовак ва ўрочышчы “Горкі” і правядзенне спартыўных мерапрыемстваў;

15.00 — 19.00 — гульня за трэцяе месца і фінал адкрытага турніру па футболе “Кубак пераможцаў” на гарадскім стадыёне (трэцяе прызавое месца будуць аспрэчваць каманды Хатыніч і Баранавіч. Пачатак гульні ў 15 гадзін. За перамогу ў турніры пазмагаюцца “Будаўнік — ПМК-14” і каманда з Клецка. Матч пачнецца ў 17 гадзін).

21.00 — 24.00 — масавае гулянне на гарадской плошчы з удзелам самадзейных артыстаў Брэстчыны;

22.55 — 23.00 — акцыя “Спяем Дзень Перамогі разам”;

23.00 — святочны феерверк на гарадской плошчы.

10 мая

З 18.00 — работа гандлёвых радоў і гульнявых пляцовак па вуліцы Кастрычніцкай у райцэнтры.

Просмотров: 630 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования