Главная » 2015 » Март » 10 » Стартуе Кубак раёна па міні-футболе
22:29
Стартуе Кубак раёна па міні-футболе

У суботу, 14 сакавіка, у 11.00 у спартыўнай зале СШ № 1 г. Ганцавічы стартуе чарговы Кубак раёна па міні-футболе. 14 і 15 сакавіка адбудуцца гульні папярэдняга этапа.

Па рэгламенце турніру ў фінальны этап, гульні якога пачнуцца 21 сакавіка, адразу трапілі каманды, якія занялі першыя шэсць месцаў па выніках чэмпіянату раёна: гэта футбалісты “Будаўніка — ПМК-14”, “Камунальніка”, “Бальшавіка”, “Хатыніч”, “ПМС” і “ДЮСШ-1”. Па выніках папярэдняга этапа да вышэйзгаданых дружын далучацца яшчэ дзве каманды. Менавіта гэтыя восем каманд і вызначаць пераможцу спаборніцтваў.

Запрашаем усіх аматараў футбола ў спартыўную залу СШ № 1 паназіраць за гульнямі Кубка раёна і падтрымаць каманды.

Просмотров: 506 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования