Главная » 2013 » Март » 5 » Твой выбор, выпускник!
21:44
Твой выбор, выпускник!

Пад такой назвай прайшла сустрэча выпускнікоў раёна з прадстаўнікамі вышэйшых і сярэднеспецыяльных навучальных устаноў краіны, якая адбылася ў мінулую пятніцу, 1 сакавіка, у гарадскім Доме культуры.

Адметнасць сёлетняга мерапрыемства заключалася ў тым, што на гэты раз удзел у сустрэчы прынялі і прадстаўнікі прадпрыемтваў, арганізацый і ўстаноў Ганцаўшчыны. Яны як ніхто зацікаўлены, каб юнакі і дзяўчаты пасля заканчэння ВНУ ці ССНУ вярталіся працаваць у раён і паступалі ў навучальныя ўстановы з упэўненасцю, што яны як спецыялісты, будуць запатрабаваны на малой радзіме.

Спачатку на працягу гадзіны ў актавай зале ГДК прадстаўнікі ВНУ, ССНУ і Ганцавіцкага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці коратка пазнаёмілі будучых абітурыентаў са сваімі навучальнымі ўстановамі. Пасля гэтага кожны жадаючы мог больш падрабязней даведацца аб тым ці іншым універсітэце, каледжы ці вучылішчы, а таксама сустрэцца з прадстаўнікамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі, аддзелаў адукацыі, культуры райвыканкама, РКБА, райспажыўтаварыства, будаўнічых арганізацый Ганцаўшчыны і іншымі. Усе жадаючыя атрымалі на свае пытанні кампэтэнтныя адказы як ад гасцей з ВНУ, ССНУ і прафліцэя, так і ад наймальнікаў.

Пасля заканчэння мерапрыемства многія выпускнікі дзяліліся сваімі ўражаннямі ад сустрэчы і адзначалі, што яна многім дапамагла вызначыцца са сваёй будучай прафесіяй і з тым, дзе б хацелася працягваць сваю далейшую адукацыю.

Уладзімір САКАЛОЎ.

Просмотров: 473 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования