Главная » 2013 » Март » 9 » У ГАНЦАВІЧАХ ПРАЙШОЎ ЧАРГОВЫ КОНКУРС “МІС ПРАДПРЫЕМСТВА-2013”.
00:25
У ГАНЦАВІЧАХ ПРАЙШОЎ ЧАРГОВЫ КОНКУРС “МІС ПРАДПРЫЕМСТВА-2013”.
Практычна пры поўнай канцэртнай зале гарадскога Дома культуры прайшоў чарговы конкурс "Міс Прадпрыемства-2013”. У ім прынялі ўдзел прыгажуні з прадпрыемстваў і арганізацый Ганцавіцкага раёна.

Канкурсанткам прапанавалі 5 выпрабаванняў, з якіх першае — "Візітка” — было, мабыць, найбольш складаным. За некалькі мінут неабходна было яскрава і ёміста расказаць аб сабе і сваёй рабоце. Астатнія чатыры конкурсы сталі, па сутнасці, паказам моды: дзяўчаты дэфіліравалі па подыуму ў разнастайных уборах. Аднак перад імі стаяла даволі складаная задача: яны выступалі адначасова дызайнерамі сваіх убораў, якія павінны былі падкрэсліць іх індывідуальнасць і адпавядаць зададзенай тэматыцы: "Рэтра”, "Спартыўны”, "Авангард” і "Вячэрні”.

Усе канкурсанткі дастойна выступілі і былі адзначаны журы ў розных намінацыях. Так, праграміст райвыканкама Крысціна Стральчэня заваявала тытул "Міс Экстравагантнасць”, медсястра Ганцавіцкай станцыі пералівання крыві Наталля Сідаровіч — "Міс Чароўнасць”, бібліятэкар сельскай бібліятэкі вёскі Ганцавічы Аляксандра Бурмістрава — "Міс Элегантнасць”, галоўны бухгалтар райкама ГА "БРСМ” Кацярына Мышкавец — "Міс Шарм”, прадавец райспажыўтаварыства Крысціна Рылка — "Міс Артыстычнасць”, спецыяліст-праграміст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Філюціч — "Міс Непераўзыдзенасць”, бухгалтар ПМК-7 Марыя Высоцкая — "Міс Грацыя”. Звання "Міс сімпатый гледачоў” (вызначана галасаваннем публікі) і галоўнага тытулу "Міс Прадпрыемства-2013” удастоена намеснік дырэктара СШ № 3 г. Ганцавічы  Аксана Рылка.

Канцэртная праграма была разнастайнай і насычанай не толькі дзякуючы яскраваму выступленню канкурсантак, але цудоўным музычным і танцавальным нумарам творчай моладзі Ганцаўшчыны. Моцнымі галасамі і экспрэсіўнасцю выканання песень уразілі Радміла Бондар і Анастасія Пупейка, цеплынёй і душэўнасцю — Алена Купрэвіч, цудоўнай ігрой на саксафоне — Сяргей Плотка, сучаснымі танцамі — B-boy ГОРДЫЙ і B-boy Уаілдэр, а таксама група ElektroBro, выкананнем песень у стыле рэп — Free King 52 і Jone Stone. Безумоўна, заслугоўвае ўвагі і прафесійная работа вядучых мерапрыемства, у якасці якіх выступілі Сяргей Калоша і Яўген Тамашэня.


Все фото смотрите в альбоме


Просмотров: 546 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования