Главная » 2018 » Апрель » 17 » У Мінску пройдзе маладзёжны міжканфесійны фестываль «Час дабра»
15:46
У Мінску пройдзе маладзёжны міжканфесійны фестываль «Час дабра»

20 красавіка ў Мінску адбудзецца рэспубліканскі маладзёжны міжканфесійны фестываль “Час дабра”, ідэйным натхняльнікам якога з’яўляецца Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Мерапрыемствы фестывалю пройдуць у Храме-помніку ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых (г. Мінск, Каліноўскага, 121) і аб’яднаюць больш за сто валанцёраў БРСМ “Добрае Сэрца” з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама кіраўнікоў вядучых канфесій Беларусі.

Спачатку моладзь зоймецца добраўпарадкаваннем гульбішча (верхняй тэрасы стылабата) храма (з 14.00), пасадкай яблыневай алеі на тэрыторыі храмавага комплексу (у 15.00). Тут жа разгорнецца імправізаваная майстэрня па вырабе домікаў для птушак.

У Храме-помніку будзе арганізавана праца майстар-класаў (15.30) па шклянапісу, вырабе анёлкаў з саломкі, “прыбраных” пернікаў (размалёўка глазурай), велікодных яек з фетру, маляванак у розных тэхніках і інш. Народны майстар Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльных прэмій прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва — 2013 Галіна Сцепанюк (Драгічынскі раён) падзеліцца з моладдзю і гасцямі фестывалю сакрэтамі ткацтва народных паясоў з аўтэнтычнымі ўзорамі.

Цэнтральным мерапрыемствам рэспубліканскага маладзёжнага міжканфесійнага фестывалю “Час дабра” (15.45) стане сустрэча духавенства з беларускай моладзю за кубкам гарбаты. Адкрыюць сустрэчу юныя таленты Беларусі — удзельнікі ўзорнага хору хлопчыкаў і юнакоў Светлагорскай дзіцячай школы мастацтваў і адзінаццацігадовая цымбалістка са Смаргоні Анастасія Ванеева. Даверны тон духоўнай гутарцы пра дабро і цноты задасць настаяцель Усіхсвяцкага прыходу протаіерэй Фёдар Поўны.

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда

Просмотров: 69 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Каталог TUT.BY
Индекс цитирования