Главная » 2019 » Сентябрь » 16 » Узнагароды лепшым!
14:17
Узнагароды лепшым!

14 верасня, у суботу, вёска Вялікі Круговічы Ганцавіцкага раёна прымала раённае свята "Дажынкі - 2019" на якім былі падведзены вынікі ўборачнай кампаніі і ўручаны ўзнагароды лепшым.

У пачатку ўборачнай кампаніі Ганцавіцкі раённы камітэт Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” зацвердзіў палажэнне аб правядзенні раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю зернявых і зернебабовых культур у 2019 годзе сярод моладзі «МОЛАДЗЬ — ЗА ЎРАДЖАЙ!».

Мэты і задачы спаборніцтва — прыцягненне маладых людзей да рэалізацыі палітыкі дзяржавы па адраджэнні сяла; забеспячэнне своечасовай і якаснай уборкі зернявых і зернебабовых культур; павышэнне ў маладзёжным асяроддзі прэстыжу прафесіі механізатара.

Па выніках спаборніцтваў пераможцамі сталі:

сярод моладзевых уборачных экіпажаў:

3 месца - маладзёжны экіпаж адкрытага акцыянернага таварыства «Бярозавец» ў складзе Ясько Максіма Міхайлавіча і Малышка Анатолія Валер’евіча ;

2 месца - маладзёжны экіпаж адкрытага акцыянернага таварыства «Адраджэнне» ў складзе Ленкаўца Дзмітрыя Сяргеевіча і Петрашэвіча Васілія Васільевіча;

1 месца -маладзёжны экіпаж адкрытага акцыянернага таварыства «Адраджэнне» ў складзе Рабцэвіча Аляксандра Уладзіміравіча і Рабцэвіча Уладзіміра Андрэевіча.

Граматай Ганцавіцкага раённага камітэта ГА "БРСМ" за актыўны ўдзел  у раённых спаборніцтвах па ўборцы ўраджаю зернявых і зернебабовых культур у 2019 годзе «МОЛАДЗЬ — ЗА ЎРАДЖАЙ!» узнагароджаны Мінько Сяргей Міхайлавіч, механізатар ААТ "Хатынічы".

 

Пад час раённага свята "Дажынкі - 2019" пераможцы ўзнагароджаны сувенірамі і граматамі Ганцавіцкага раённага камітэта ГА “БРСМ”.

Фота - Савецкае Палессе.

Просмотров: 55 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Каталог TUT.BY
Индекс цитирования