Главная » 2012 » Ноябрь » 5 » В 2012 году в Ганцевичский район прибыло 108 молодых специалистов
23:04
В 2012 году в Ганцевичский район прибыло 108 молодых специалистов

Сёлета працоўныя калектывы горада і раёна прынялі ў свае шарэнгі 108 маладых спецыялістаў — педагогаў, медыкаў, культработнікаў, інжынераў, аграномаў, ветработнікаў, прадстаўнікоў іншых прафесій, патрэбных народнай гаспадарцы. Вяртаюцца ў бацькоўскі край ураджэнцы Ганцаўшчыны. Сюды ж атрымалі накіраванне на першае працоўнае месца і 48 чалавек з іншых рэгіёнаў Беларусі.
Раённы выканаўчы камітэт па склаўшайся традыцыі рэгулярна арганізуе сустрэчы з маладымі спецыялістамі, цікавіцца іх уладкаванасцю ў жыцці, хвалюючымі праблемамі, свежым поглядам на абстаноўку, адносіны ў калектывах. У гэтым годзе знаёмства кіраўніцтва раёна з маладым папаўненнем днямі адбылося ў выглядзе "круглага стала” ў гарадскім кінатэатры "Маладосць”.
Да пачатку "круглага стала” маладых людзей азнаёмілі з мінулым, сучаснасцю Ганцаўшчыны. У раённым краязнаўчым музеі пра шматвекавую гісторыю краю ім расказала дырэктар установы А. В. Занька. Затым адбылася экскурсія на ПВУП "ВаМіЦа”, дзе разліваецца ў ПЭТ-бутэлькі знакамітая мінеральная вада "Царыца”. Камерцыйны дырэктар прадпрыемства В. М. Шуляк пазнаёміла прысутных з вытворчасцю, адзначыла, што "Царыца” неаднаразова прызнавалася ў Беларусі "Лепшай прадукцыяй года”. Узгадваючы перыяд станаўлення і развіцця свайго прадпрыемства, Валянціна Мікалаеўна пажадала маладым спецыялістам не баяцца марыць і без сумненняў ісці да пастаўленай мэты.
Далей адбылося наведванне цэхаў ААТ "Модуль” і Ганцавіцкага хлебазавода, паказ асартыменту іх прадукцыі, а таксама ўмоў вытворчасці.
Калі пасля экскурсіі ўдзельнікі сустрэчы сабраліся ў глядзельнай зале кінатэатра "Маладосць”, то кожны з іх глыбей асэнсоўваў тое, аб чым расказаў у сваім выступленні старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Паўлавіч Саланевіч. Ён ахарактарызаваў сацыяльна-эканамічнае становішча Ганцаўшчыны, падкрэсліў здабыткі працоўных калектываў, не абышоў праблемы і цяжкасці, у тым ліку з кадравай сітуацыяй, выказаў надзею, што маладыя спецыялісты праявяць сябе з самага лепшага боку, возьмуць у свае рукі ініцыятыву ў вырашэнні ўзнікаючых пытанняў і запэўніў у падтрымцы з боку раённай улады іх задум і рэальных планаў. Асобныя пытанні, якія хвалююць моладзь, райвыканкамам узяты на кантроль.
Наш горад і вёскі па-свойму непаўторныя і прыгожыя. Хацелася б, каб моладзь займала актыўную жыццёвую пазіцыю, праяўляла сябе не толькі ў працы, але і ў культурным, спартыўным жыцці, стварала дабрабыт і ўтульнасць. Кіраўнік раёна прыгадаў, як пераўтварыўся горад напярэдадні мінулага Новага года, калі кожны працоўны калектыў і многія жыхары прынялі ўдзел у тым, каб зрабіць дамы і вуліцы райцэнтра прыгажэйшымі, прывабнейшымі, стварылі атмасферу ўтульнасці, добразычлівасці. У такой абстаноўцы ўсім і працуецца, і жывецца лепш.
Увогуле, у час правядзення "круглага стала” абодва бакі не толькі слухалі, але і зацікаўлена падтрымлівалі размову па ўсіх закранаемых тэмах. Сваімі ўражаннямі аб першых месяцах работы, добразычлівай атмасферы расказалі многія, у тым ліку галоўны інжынер Вадзім Снарскі і эканаміст Кацярына Коўш з СВК "Агарэвічы”, менеджар-эканаміст ААТ "Модуль” Аляксандр Дрозд, настаўнікі навучальных устаноў: Хатыніч — Дзмітрый Кулан, Люсіна — Мікіта Клімаў, Малькавіч — Таццяна Цекучова, загадчык рамонтных майстэрняў СВК "Дубнякі” Аляксандр Крывахат, урачы Асіф Гусейнаў, Святлана Барэйка, спецыяліст аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Бондар.
Нават гэты кароткі пералік пасад, займаемых маладымі спецыялістамі, паказвае, што кіраўніцтва калектываў давярае моладзі і разлічвае на яе ў перспектыве.
Просмотров: 673 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования