Главная » 2012 » Ноябрь » 19 » В Ганцевичах отпраздновали День работников сельского хозяйства и перерабатывающей прмышленности АПК
00:07
В Ганцевичах отпраздновали День работников сельского хозяйства и перерабатывающей прмышленности АПК
Восенню, калі напружанне працоўных будняў сціхае, мы ўспамінаем пра добрую традыцыю падвесці вынікі, сказаць словы ўдзячнасці кожнаму аратаму і жывёлаводу, узвысіць тых, хто сваім стараннем і цярпеннем дабіўся найлепшых паказчыкаў. Такой нагодай стаў Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, святочныя ўрачыстасці да якога прайшлі ў Ганцавічах у мінулую суботу. Свята сабрала шмат людзей на цэнтральнай плошчы райцэнтра. А ў гарадскі Дом культуры запрасілі тых працаўнікоў Ганцаўшчыны, якія ўнеслі найбольш важкі ўклад у дасягненні сваіх калектываў. Да іх перш за ўсё было звернута выступленне старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Паўлавіча Саланевіча з трыбуны святочнага сходу.
Хто працуе на зямлі, ведае, як няпроста фарміруецца ўраджай, колькі сіл аддаецца, каб сабраць, захаваць і па-гаспадарску распарадзіцца вырашчаным ураджаем. Дапамагчы справіцца з гэтымі задачамі заклікана тэхнічнае пераўзбраенне сельгасвытворчасці, асваенне новых тэхналогій, што падмацавана пастаўкай вёсцы амаль шасцідзесяці адзінак новай высокапрадукцыйнай тэхнікі, рэканструкцыяй вытворчых памяшканняў і новым будаўніцтвам.
Важнае значэнне мае і тое, што свядомасць сельскіх працаўнікоў перанастройваецца на актыўнае і эфектыўнае выкарыстанне створанага патэнцыялу, на новыя тэхналогіі, на яснае бачанне шляхоў рэалізацыі пастаўленых задач. Таму што дасягненні лепшых калектываў і працаўнікоў грунтуюцца на гэтай аснове. У якасці прыкладу старшынёй райвыканкама быў названы шэраг гаспадарак.
Асобна А. П. Саланевіч спыніўся на важнай ролі, што адводзіцца абслугоўваючым арганізацыям, перапрацоўчым прадпрыемствам, развіццю фермерства, на пераемнасці лепшых традыцый, носьбітамі якіх выступаюць ветэраны працы. А завяршыў выступленне словамі шчырай удзячнасці ўсім працаўнікам сяла і ветэранам за нялёгкую працу, за дастойны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і пажадаў новых поспехаў, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту.
Цёплымі апладысментамі сустракалі ўдзельнікі свята пераможцаў спаборніцтва, якіх аб’яўлялі ўрачыста і ўзнёсла. Было відаць, што кожны з іх з унутраным хваляваннем падымаўся на сцэну па ўзнагароду. Гордасць і шчырая ўдзячнасць за высокую адзнаку чыталася на тварах старшынь сельгаскааператываў, спецыялістаў, радавых механізатараў, жывёлаводаў.
Узнагарод было шмат. У цырымоніі ўручэння прынялі ўдзел старшыня райвыканкама А. П. Саланевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў В. Я. Дрозд, начальнік райсельгасхарчу Ю. У. Лелес, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Н. Л. Кандратовіч, першы сакратар райкама ГА "БРСМ” А. А. Занька.
З калектыўнымі і асабістымі перамогамі павіншавалі працаўнікоў Ганцаўшчыны начальнік аддзела ветэрынарыі Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама В. А. Карповіч, дырэктар ААТ "Баранавіцкі малочны камбінат” В. І. Ракуць, творчыя калектывы мастацкай самадзейнасці Ганцаўшчыны і госці з Брэсцкага раёна — ансамблі "Благовест” і "Лад” Чарнаўчыцкага Дома культуры.
Пакуль ішло ўрачыстае пасяджэнне, трансляцыю якога можна было пачуць і ўбачыць на экране за сценамі ГДК, плошча вабіла да сябе выставай сельскагаспадарчай тэхнікі, падворкамі з экспазіцыямі прадметаў народных рамёстваў, гандлёвымі радамі. Нягледзячы на халаднаватае надвор’е, атмасфера свята была добразычлівай і цёплай, пакінула добрыя ўражанні.
Просмотров: 670 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования