10:29 Віншаванне Ганцавіцкага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з нагоды заканчэння школы і паспяховай здачы выпускных экзаменаў | |
Дарагія выпускнікі! Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды заканчэння школы і паспяховай здачы выпускных экзаменаў. Сёння вы прадстаўляеце тых, хто праз некаторы час будзе забяспечваць стабільнае развіццё і росквіт нашай дзяржавы. З вамі звязаны і самыя лепшыя надзеі аб перспектывах развіцця роднай Ганцаўшчыны. Будучае ў многім залежыць ад тых ведаў, уменняў і навыкаў, якія вы атрымаеце ў вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных установах. Толькі граматныя, энергічныя, прафесійныя кадры могуць вырашыць важныя сацыяльна-эканамічныя задачы, якія стаяць перад краінай. Спадзяёмся, што выпускнікі 2014 года змогуць знайсці дастойнае месца ў жыцці, у поўнай меры раскрыць свае здольнасці, прынесці найбольшую карысць грамадству. Няхай заўсёды вам спадарожнічае поспех і ўдача, збываюцца вашы планы і жаданні! Здароўя вам, упэўненасці ў сабе, творчых пошукаў і адкрыццяў, мірнага неба, шчаслівага жыцця на нашай роднай зямлі! У добры шлях, дарагія выпускнікі! Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. | |
Просмотров: 688 | |