Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

15 сакавіка - ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ
У панядзелак, 15 сакавіка, вучнёўская моладзь Ганцаўшчыны прыме ўдзел ва Усебеларускай акцыі "Мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь!". На ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, збяруцца школьнікі Ганцаўшчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ганаровыя госці. Рыхтуецца яно сумеснымі сіламі райкама БРСМ, аддзелаў моладзі, адукацыі райвыканкама і гарадскога Дома культуры.
На гэты дзень запланавана ўрачыстае ўручэнне пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, членскіх білетаў БРСМ, прыняцце школьнікаў у рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і канцэрт мастацкай самадзейнасці.
 
 
Наталля Матусевіч,
в.а. першага сакратара
раённага камітэта ГА "БРСМ"
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (13.03.2010)
Просмотров: 604
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования