Главная » Статьи » "Савецкае Палессе" |
Учора, 25 лістапада, на чале з кіраўніком раёна У.М.Столярам прайшло чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. На ім разгледжаны шэраг актуальных пытанняў. У прыватнасці, былі прааналізаваны работа раённага спажывецкага таварыства па павышэнню эфектыўнасці вытворчай, гандлёвай і нарыхтоўчай дзейнасці, работа саветаў моладзі, пярвічных арганізацый раённага камітэта ГА "БРСМ" па фарміраванню грамадзянскасці, патрыятызму і прававой культуры ў маладзёжным асяроддзі, дзейнасць філіяла Брэсцкага абласнога ўнітарнага прадпрыемства "Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі "Ганцавіцкі райпалівазбыт", стан работы па ахове працы, электрабяспекі і пажарнай бяспекі, вытворчай санітарыі ў арганізацыях раёна, разгледжана прадстаўленне пракуратуры раёна аб ухіленні парушэнняў заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ганцаўшчыны. На пасяджэнне па разглядаемых пытаннях былі запрошаны адказныя работнікі райвыканкама, кіраўнікі і спецыялісты райпо, прадстаўнікі ГА "БРСМ", райпалівазбыту і іншых арганізацый і прадпрыемстваў. Пасля дэталёвага абмеркаванння вынесеных на пасяджэнне пытанняў па кожнаму з іх раённы выканаўчы камітэт прыняў адпаведныя рашэнні. У рабоце пасяджэння райвыканкама прынялі ўдзел намеснік старшыні "Белкаапсаюза" М.У.Дзенісенка, суддзя Гаспадарчага суда Брэсцкай вобласці Г.С.Трушко, першы сакратар Брэсцкага абкама ГА "БРСМ” В.В.Фісюк, начальнік аддзела па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама І.С.Замарозная і іншыя афіцыйныя асобы. | |
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (26.11.2011) | |
Просмотров: 434 |