Главная » Статьи » "Савецкае Палессе" |
Турыстычны злёт
На працягу двух дзён, з 20 па 21 мая, каля вёскі Гута праходзіў раённы дзіцячы турзлёт, на які з'ехаліся каманды навучальных устаноў раёна, усяго звыш 150 чалавек. Арганізатары турзлёту — аддзел адукацыі, аддзел па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, РК ГА "БРСМ” — далі магчымасць аматарам здаровага ладу жыцця паўдзельнічаць у спаборніцтвах па спартыўнаму арыентаванню і тэхніцы пешаходнага турызму, а таксама ў конкурсах песні, мінічэмпіянатах па футболу і валейболу. Як бачым, усе два дні ў юных турыстаў былі вельмі насычанымі на гіадзеі і цікавымі. А па выніках асноўных спаборніцтваў першае агульнакаманднае месца заваявала зборная САШ № 1, другое — САШ № 3 горада, а трэцяе дасталося Ганцавіцкай САШ.
"Савецкае Палессе”
Серада, 25 мая 2011 года
№ 40 (7951) | |
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (25.05.2011) | |
Просмотров: 552 |