Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

Злёт маладых сем'яў
На мінулым тыдні прайшоў 5-ы абласны злёт маладых сем'яў пад назвай "Вера. Надзея. Любоў", які арганізуюць аддзел па справах моладзі аблвыканкама і абкам ГА "БРСМ". Маладая пара, якая прадстаўляла наш раён, вядома тым, што Алег Ціхан служыць у міліцыі, а яго жонка Святлана Хорашава працуе ў РЦДЮТ кіраўніком гуртка. У сям'і падрастае першакласніца Ліза. На злёт трэба было падрыхтаваць хатнія заданні (дзеці малявалі сваіх родных, бацькі прадстаўлялі прадметы, што сведчаць аб іх захапленнях у вольны час). Аднак найбольш вострымі момантамі аказаліся паядынкі ў розных конкурсах, у тым ліку спартыўных.
 
Сям'я з Ганцавіч выступіла дастойна. На працягудвух дзён яна ўваходзіла ў лік прэтэндэнтаў на прызавое месца. Удача была блізкай. I, напэўна, не хапіла крыху шанцавання, бо ў выніковай табліцы яны размясціліся пасля прызёраў. Аднак нават у сапернікаў яны засталіся ў памяці як дружная сям'я.
 
"Савецкае Палессе”
Серада, 25 мая 2011 года
№ 40 (7951)
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (26.05.2011)
Просмотров: 444
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования