Главная » Статьи » Наши акции

Прывялі капліцы ў парадак
Нядаўна прайшла маладзёжная акцыя па добраўпарадкаванню пахавальных капліц родаў Вендорфаў і Яленскіх, што размешчаны на Ясянецкіх могілках.

Арганізатары акцыі
, якімі выступілі Нацкі сельвыканкам, Ганцавіцкі РК ГА "БРСМ", аддзелы па справах моладзі і культуры райвыканкама, задзейнічалі ў рабоце па ўборцы тэрыторыі актывістаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з ліку вучняў САШ № 2 горада Ганцавічы. І рабяты не падвялі. Яны ачысцілі ад кустоў акацыі і маладых парасткаў дрэў тэрыторыю каля дзвюх пахавальных капліц, гэтым самым "вызвалілі" іх ад непатрэбнай расліннасці. Цяпер турыстам нічога не будзе перашкаджаць падчас знаёмства з гэтымі гістарычнымі помнікамі Ганцаўшчыны.
Категория: Наши акции | Добавил: Alex (04.06.2010)
Просмотров: 515
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования