Главная » Статьи » "Савецкае Палессе" |
Інтэлектуальны паядынак
31 студзеня
ў гарадскім Доме культуры прайшла інтэлектуальная гульня для старшакласнікаў
"Брэйн-рынг”. У ёй прымалі чытары каманды. Перад
рабятамі была пастаўлена задача – даць як мага больш правільных адказаў у
кожным з чатырох тураў інтэлектуальнага паядынку. Найбольш простай удзельнікам
каманд падалася "Размінка”, а самым адказным турам – "Бліц-турнір для
капітанаў”. Рабяты
выступілі дастойна. Членам журы, у якое ўваходзілі першы сакратар райкама ГА
"БРСМ” Аляксандр Занька, галоўны бухгалтар раённай арганізацыі ГА "БРСМ” Марына
Лосік, дырэктар краязнаўчага музея Ала Занька, было няпроста вызначыць лепшых.
Каманды ішлі настолькі "роўна”, што ўзнікла патрэба ў правядзенні дадатковага
тура. Па выніках
усёй гульні месцы размеркаваліся наступным чынам: першае падзялілі паміж сабой
каманды "Stars" (гімназія) і "Эрудыт”
(СШ №3), другое заняла каманда "Старт” (гімназія), трэцяе – "Штурм” (СШ №1).
Лепшым капітанам журы прызнала Кірыла Апановіча з СШ №3. Пераможцы і прызёры інтэлектуальнага спаборніцтва атрымалі граматы і прызы райкама ГА "БРСМ” і краязнаўчага музея. Радміла
КУРБАНАВА. Суббота, 4 февраля 2012 года №10 (8024) | |
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (04.02.2012) | |
Просмотров: 373 |