Главная » Статьи » "Савецкае Палессе" |
Піянерскі рух з’яўляецца адной з крыніц, здольных змяніць жыццё дзіцяці ў сучасным соцыуме, узбагаціць яго духоўны свет маральнымі каштоўнасцямі. Менавіта ў піянерскай арганізацыі дзеці і падлеткі атрымліваюць урокі грамадзянскасці і патрыятызму, вучацца рэалізоўваць свае грамадзянскія правы. На сённяшні дзень Ганцавіцкая раённая піянерская арганізацыя налічвае ў сваіх радах 2242 хлопчыкі і дзяўчынкі, 833 з якіх — акцябраты. Варта зазначыць, што раённая піянерская арганізацыя папаўняецца. Вось і 7 лютага ў раённым цэнтры дзіцячай і юнацкай творчасці была праведзена ўрачыстая лінейка “Ніхто не забыты…”, прысвечаная Дню памяці юнага героя-антыфашыста. У той дзень удзельнікі мерапрыемства згадалі і ўшанавалі памяць тых, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны нароўні з дарослымі са зброяй у руках абараняў сваю Радзіму. У Дзень памяці юнага героя-антыфашыста рады раённай піянерскай арганізацыі папоўніліся новымі членамі. Высокага звання “піянер” былі ўдастоены лепшыя вучні з гарадскіх і сельскіх школ Ганцаўшчыны: Аляксандра Валасюк, Вольга Войцік, Яўгеній Сукач, Андрэй Каласоўскі, Аляксандра Дзьячэнка. Галоўны сімвал піянераў — чырвона-зялёны гальштук — рабятам павязалі госці мерапрыемства: першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксандр Занька і метадыст пры вучэбна-метадычным кабінеце аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ганна Арэшка. З мэтай далучэння дзяцей да гераічнай гісторыі беларускага народа і подзвігу ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выхавання любові і павагі да герояў-антыфашыстаў для піянераў была праведзена гульня-падарожжа. Рабяты з цікавасцю і задавальненнем падарожнічалі па станцыях вялікай краіны пад назвай “Піянерыя”. | |
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (17.02.2015) | |
Просмотров: 482 |