Главная » Статьи » "Савецкае Палессе" |
Працаўладкаванне моладзі ў студэнцкіх атрадах у летні перыяд з’яўляецца адным з накірункаў дзейнасці Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам ГА “БРСМ” вызначана вядучым цэнтрам студатрадаўскага руху — за кароткі перыяд часу Саюз моладзі адрадзіў і працягнуў яго лепшыя традыцыі. З мэтай арганізацыі занятасці моладзі ў ліпені-верасні 2016 года Ганцавіцкі раённы камітэт ГА “БРСМ” запрашае да супрацоўніцтва арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы ўсіх форм уласнасці ў працаўладкаванні моладзі ў складзе студэнцкіх атрадаў. Інфармацыю пра гатоўнасць прыняць у студатрад з указаннем перыяду работы, аб’ектаў, аб’ёмаў, відаў работ, умоў пражывання і харчавання (пры неабходнасці), аплаты працы просім накіраваць у раённы камітэт ГА “БРСМ” па адрасе: г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, д. 1, Ганцавіцкі РК ГА “БРСМ” ці на электронны адрас: gancevichi_brsm@tut.by. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раённым камітэце ГА “БРСМ” па тэлефонах: 2-38-00, 8-025-798-49-19. Дарэчы, у 2015 годзе Ганцавіцкім райкамітэтам ГА “БРСМ” былі працаўладкаваны 309 чалавек у студэнцкія атрады рознага профілю. Аляксандр ЗАНЬКА, першы сакратар Ганцавіцкага РК ГА “БРСМ”. Даведка: Студэнцкі атрад — гэта добраахвотнае аб’яднанне маладых грамадзян, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю, а таксама іншых катэгорый маладых грамадзян, якія жадаюць у вольны ад вучобы час працаваць. Студатрады працуюць па наступных профілях: будаўнічы, сельскагаспадарчы, педагагічны, сэрвісны, медыцынскі, валанцёрскі, экалагічны і іншыя. Арганізацыі, якія прымаюць у студэнцкія атрады згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2015 года № 459 “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, вызваляюцца ад выплаты абавязковых страхавых узносаў на выпадак дасягнення пенсіённага ўзросту, інваліднасці і страты карміцеля (пенсіённае страхаванне) для працадаўцаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь у частцы выплат, налічаных на карысць удзельнікаў студатрадаў. Вызваленыя сродкі пераразмяркоўваюцца наступным чынам: 50 працэнтаў застаюцца ў распараджэнні арганізацый, якія прымаюць, і накіроўваюцца па мэтавым прызначэнні на развіццё дзейнасці студатрадаў (арганізацыю пражывання, харчавання, транспартных паслуг, закуп спецадзення і сродкаў індывідуальнай аховы, уладкаванне бытавых памяшканняў); 50 працэнтаў пералічваюцца арганізацыям, якія прымаюць, на дагаворнай аснове на разліковы рахунак ЦК ГА “БРСМ” і накіроўваюцца па мэтавым прызначэнні на развіццё дзейнасці студатрадаў (арганізацыю і правядзенне навучальных семінараў, ідэалагічных і выхаваўчых мерапрыемстваў, удзел у міжнародных праектах, транспартныя выдаткі, выдаткі на харчаванне). З мая 2016 года кожны можа запоўніць электронную заяву на працаўладкаванне на інтэрнэт-сайце Ганцавіцкага раённага камітэта ГА “БРСМ”. | |
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (14.07.2016) | |
Просмотров: 416 |