Главная » 2013 » Февраль » 25 » Ганцевичские снайперы лучшие в области
23:11
Ганцевичские снайперы лучшие в области
На мінулым тыдні, 20 — 21 лютага, у Баранавічах прайшлі абласныя спаборніцтвы па лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі "Снежны снайпер-2013” на прызы прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Каманду нашага раёна на гэтых спаборніцтвах прадстаўлялі спартсмены  з Люсінскага дзіцячага сада — сярэдняй школы і СШ № 3 г. Ганцавічы. Пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Люсінскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Уладзіміра Аляксандравіча Жалезнага нашы рабяты ў агульнакамандным заліку атрымалі ўпэўненую перамогу. Асабліва хацелася б адзначыць выступленні Сяргея Кавалькі, Паліны Амельяновіч, Ільі Рылкі і Эліты Цялушка, на рахунку якіх — першыя месцы.

Ужо на наступным тыдні ганцаўчане будуць абараняць гонар нашай вобласці на аналагічных рэспубліканскіх спаборніцтвах, якія пройдуць з 4 па 6 сакавіка ў Мінску. Пажадаем нашым рабятам паспяховага выступлення!

Просмотров: 526 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования