12:19 "Моладзь аказала дапамогу" | |
Снежнае надвор'е, якое ўсталявалася ў апошні час, прыбавіла клопату гаспадарам у кожным двары. Асаблівыя цяжкасці выпалі на долю адзінокіх грамадзян. Валанцёрскі атрад БРСМ і члены клуба "Цімур" Люсінскага д/с - сярэдняй школы Ганцавіцкага раёна не пакінулі сам на сам такіх жыхароў. Рабяты наведалі Шэмет Таццяну Паўлаўну: расчысцілі двор ад снега, прынеслі ў хату дроў і ваду. Нагадваем, што Ганцавіцкі раённы камітэт грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта агранізавалі акцыю "Чысты двор!". У рамках акцыі валанцёры БРСМ устаноў адукацыі праводзяць мерапрыемствы па ўборцы прыдамавых тэрыторый ад снегу, дастаўцы дроў, прадуктаў харчавання людзям састарэлага ўзросту.
| |
Просмотров: 605 | |