Главная » 2011 » Декабрь » 2 » Развівацца і ўдасканальвацца
19:59
Развівацца і ўдасканальвацца
Моладзь — гэта тая катэгорыя людзей, ад якой залежыць будучыня нашай краіны. Нездарма Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка надае вялікую ўвагу маладзёжнай палітыцы. Не застаецца у баку ад яе і ГА "БРСМ”.
8 і 9 снежня ў Мінску будзе праходзіць 41-ы з’езд грамадскага аб’яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Напярэдадні гэтай падзеі карэспандэнт раёнкі Уладзімір САКАЛОЎ папрасіў першага сакратара райкама ГА БРСМ Аляксандра Ануфрыевіча ЗАНЬКУ расказаць чытачам "СП" аб дзейнасці і перспектывах развіцця раённай маладзёжнай арганізацыі.
— Аляксандр Ануфрыевіч, што сёння ўяўляе сабой раённая арганізацыя БРСМ?
— У арганізацыі налічваецца каля 1,5 тысячы членаў, што складае 23 працэнты ад агульнай колькасці моладзі, якая пражывае ў раёне. Гэта калектыў аднадумцаў, які адрозніваецца асаблівым мікракліматам павагі, творчасці і ўзаемаразумення, беражлівымі адносінамі да традыцый грамадскага аб’яднання.
— Якія мэты і задачы вы ставіце перад сабой?
— Мы імкнёмся да стварэння спрыяльных умоў для ўсебаковага развіцця моладзі, выхавання яе на патрыятычных і маральных каштоўнасцях беларускага народа. Мы павінны ствараць умовы для інтэлектуальнага, духоўнага, фізічнага станаўлення адукаванай, творчай асобы з лепшымі якасцямі чалавека, грамадзяніна, працаўніка і сем’яніна.

Просмотров: 503 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования