Главная » 2013 » Май » 23 » У НОВЫМ НУМАРЫ ЧАСОПІСА “МАЛАДОСЦЬ”
21:16
У НОВЫМ НУМАРЫ ЧАСОПІСА “МАЛАДОСЦЬ”

У новым нумары часопіса "Маладосць”  — новыя думкі пра кіно і вайну, белтэатр і белмову, вакацыі і адукацыю. 
Чым прафесар БДУ не такі, як Індыяна Джонс? Чаму беларускасць — не лінгвістычная з’ява? Да якога часу дакладна наша драматургія будзе ўспрымацца як "калгасная”? Што помняць пра вайну народжаныя пасля яе? І чаму вышэйшая адукацыя не дае чалавеку высакароднасці?

Цікава?

А з прозы тут — свежыя навелы Уладзіміра Сцяпана, душашчыпальная аповесць Тацяны Дземідовіч "Не плач, Лізанька” і драма Ягора Конева пра забойцу з роду Дастаеўскіх. А, ну і вершы таксама. Новая падборка ад Алеся Емяльянава — проста ўлётная!

ноч зазірнуўшы ў твае вочы
ад святла іх аслепла і звар’яцела
і я нібы невідушчы шрыфт Брайля
разбіраю на выгінах твайго цела

Каб такое чытаць, ды штодня, трэба чытаць "Маладосць”!

Падпісчыкам на другое паўгоддзе — падарунак!

Сайт часопіса — www.maladost.lim.by. Там таксама нічога сабе, сімпатычненька.

Просмотров: 461 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования