Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

Традыцыям - новы змест
У дзяцей, якія ўваходзяць у склад піянерскай арганізацыі, ёсць сваё свята — Дзень піянерскай дружбы, які з улікам традыцый гэтай арганізацыі адзначаўся 19 мая. Днём раней педагогі-арганізатары сабраліся ў Раздзялавіцкай САШ, дзе прайшоў прымеркаваны да гэтай даты раённы семінар па тэме "Фарміраванне крэатыўнага мыслення школьнікаў праз удзел у жыцці грамадскіх арганізацый".
 
Абмеркаванне пытання было змястоўкым і насычаным. Са свайго боку школьнікі падрыхтавалі своеасаблівую экскурсію ў гісторыю зараджэння і развіцця піянерскага руху, паказалі тэатралізаваную пастаноўку па аповесці Б. Васільева "А зори здесь тихие", правялі ток-шоу "Піянерыя ўчора, сёння, заўтра". Запрошаныя на мерапрыемства бацькі школьнікаў успомнілі свае маладыя гады. Аб ролі піянерскага руху разважалі першы сакратар райкама "БРСМ" А.А.Занька, старшыня раённай піянерскай арганізацыі А.Л.Барысенка. Вялікі канцэрт стаў цудоўным аздабленнем праграмы гэтага дня. Дарэчы, з нагоды Дня піянерскай дружбы прайшлі ўрачыстыя лінейкі, акцябрат прымалі ў піянеры, праводзіліся спартыўныя спаборніцтвы, працавалі гульнявыя пляцоўкі і ў іншых школах раёна. Словам, маладое пакаленне адраджае лепшыя традыцыі, напаўняе іх новым зместам.
Мікалай МІКАЛАЕЎ.
 
"Савецкае Палессе”
Серада, 25 мая 2011 года
№ 40 (7951)
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (26.05.2011)
Просмотров: 455
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования