Главная » Статьи » "Савецкае Палессе" |
“Твой выбар – тваё жыццё”
Пад такой назвай, вынесенай у загаловак, на мінулым тыдні прайшла акцыя, удзел у якой прынялі падлеткі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС. Акрамя міліцыі, яе арганізатарамі таксама выступілі райкам ГА "БРСМ” і раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр.
Галоўная мэта акцыі – прывіццё "цяжкім” падлеткам асэнсавання неабходнасці законапаслухмяных паводзін у грамадстве, адаптацыя да жыцця па ўстаноўленых і дзеючых у нашай краіне прававых нормах. У час мерапрыемства былі паказаны два дакументальныя фільмы пра дзейнасць ГА "БРСМ” і аб знаходжанні непаўналетніх злачынцаў у папраўчых установах закрытага тыпу. Потым са сваімі каментарыямі перад падлеткамі выступілі першы сакратар РК ГА "БРСМ” А.А.Занька, сацыяльны педагог СПЦ В.А.Зуйкевіч і спецыяльна запрошаная для ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве супрацоўніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта І.А.Жакуць. Яна правяла анкетаванне сярод непаўналетніх, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі.
Вынікі гэтага анкетавання, а таксама аналагічнага анкетавання ў іншых гарадах і раёнах нашай рэспублікі дапамогуць спецыялістам вызначыць асноўныя прычыны, якія падштурхоўваюць непаўналетніх пераступіць закон, умовы, у якіх жывуць і выхоўваюцца гэтыя рабяты, а таксама мэтазгоднасць стварэння ў Беларусі ювенальнай юстыцыі. Акрамя гэтага, супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх арганізавалі сустрэчу для таго, каб дапамагчы рабятам выбраць правільны шлях у сваім далейшым жыцці.
Уладзімір СТРЫЖЫЧ,
участковы інспектар інспекцыі
па справах непаўналетніх РАУС,
сакратар пярвічнай арганізацыі
ГА "БРСМ” РАУС
"Савецкае Палессе"
№ 14 (7925) Субота, 19 лютага 2011 года | |
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (21.02.2011) | |
Просмотров: 688 |