Главная » Статьи » "Савецкае Палессе" |
В категории материалов: 89 Показано материалов: 46-50 |
Страницы: « 1 2 ... 8 9 10 11 12 ... 17 18 » |
Сортировать по: Дате · Названию · Комментариям · Просмотрам
Вось ужо дзясяты год 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у нашай краіне праводзіцца Усебеларуская патрыятычная акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі”. Прайшла яна ў мінулую суботу і ў нашым раёне. Урачыстае мерапрыемства з нагоды дзяржаўнага свята і гэтай падзеі праводзілася ў актавай зале ДУ “Сярэдняя школа № 3 г. Ганцавічы” і сабрала разам вучнёўскую моладзь Ганцаўшчыны, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса, грамадскасці, ветэранаў працы. У рамках яго па добрай традыцыі адбылося ўручэнне пашпартоў маладым жыхарам раёна, а таксама маладзёжных білетаў ГА “БРСМ” і прайшоў прыём у рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. |
У мінулую суботу ў спартыўнай зале СШ № 3 г. Ганцавічы ў рамках шматпрофільнай акцыі супраць наркаманіі “Моладзь ХХІ стагоддзя выбірае здароўе”, а таксама з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прайшла спартландыя для вучняў гарадскіх школ і гімназіі, а таксама супрацоўнікаў раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў пад назвай “Хлопцы на ўсе 100”. Удзел у ёй прынялі тры каманды: “Пацаны” (рабяты з навучальных устаноў горада), “Дынама” (супрацоўнікі РАУС) і “Выратавальнікі” (супрацоўнікі РАНС). Спартландыя складалася з некалькіх этапаў. Яны ўключалі ў сябе цікавыя і гумарыстычныя эстафеты і конкурсы для сапраўдных мужчын. У перапынках паміж этапамі перад удзельнікамі спартландыі і гледачамі з творчымі нумарамі выступалі рабяты з РЦДЮТ, гімназіі і СШ № 3. |
З надыходам Новага года і Каляд па ўсёй краіне ладзяцца разнастайныя дабрачынныя акцыі і мерапрыемствы. Адна з галоўных і масавых — навагодняя акцыя “Нашы дзеці”, якую ініцыіраваў яшчэ шмат гадоў таму кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Менавіта дзеці чакаюць з найбольшым нецярпеннем гэтага часу — часу радасці, светлай надзеі і спаўнення жаданняў. |
Напрыканцы мінулага года, 29 снежня актавая зала гарадскога Дома культуры сабрала шматлікую колькасць гледачоў, што прыйшлі падтрымаць сваіх знаёмых і блізкіх, якія змагаліся за галоўны прыз "Гран-пры культурнага праекта "Я — талент!-2012”. Маладыя таленты нашага раёна, якіх на працягу трох месяцаў вучылі асновам вакалу, майстэрству вядучага і мастацтву харэаграфіі, паказалі ўсё тое, на што яны здольныя, чаму навучыліся за гэты час. Трэба адзначыць, што фінал праекта атрымаўся цікавым і эфектным. Арганізатары прапанавалі гледачам сапраўднае шоу, якое не пакінула раўнадушным ніводнага з прысутных. На працягу дзвюх гадзін юныя таленты Ганцаўшчыны дэманстравалі гледачам свае яркія, незвычайныя, напоўненыя энергіяй творчыя нумары. І з упэўненасцю можна сказаць, што кожны з удзельнікаў праявіў сябе з лепшага боку і заслугоўваў перамогі. Аднак галоўны прыз быў толькі адзін, і пасля выступленняў канкурсантаў усе чакалі вынікаў галасавання і моманту, калі будзе агучана імя пераможцы. |
Пад гэтай назвай у раёне стартавала традыцыйная навагодняя дабрачынная акцыя |