Главная » Статьи » "Савецкае Палессе" |
В категории материалов: 89 Показано материалов: 51-55 |
Страницы: « 1 2 ... 9 10 11 12 13 ... 17 18 » |
Сортировать по: Дате · Названию · Комментариям · Просмотрам
У мінулую пятніцу ў кінатэатры "Маладосць" прайшло святочнае мерапрыемства з нагоды 10-годдзя з дня ўтварэння раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". |
Прадаўжальнікам добрых традыцый маладзёжнага руху, які ў старэйшага пакалення асацыіруецца з камсамолам, стала Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». |
Сапраўдным святам для вяскоўцаў і гараджан стаў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», які прайшоў у мінулую суботу каля сельскага Дома культуры аграгарадка Агарэвічы. Арганізатар конкурсу — райкам ГА «БРСМ» — пры падтрымцы райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і работнікаў аддзела культуры райвыканкама пастараліся на славу. Конкурсная праграма была вельмі цікавай і захапляльнай, што і дазволіла канкурсантам у поўнай меры праявіць свае здольнасці і таленты. |
Стагадовы юбілей у мінулую нядзелю, першага ліпеня, адзначыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Ільіч Рапейка. Доўгажыхара з днём нараджэння віншавалі не толькі родныя і блізкія. З падарункамі і кветкамі да ветэрана наведаліся старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Аляксандр Паўлавіч Саланевіч, ваенны камісар раёна Валерый Іванавіч Касянюк, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Ігнацьеўна Клявец, кіраўнік спраў Агарэвіцкага сельвыканкама Людміла Фёдараўна Ленкавец, першы сакратар Ганцавіцкага райкама ГА «БРСМ» Аляксандр Ануфрыевіч Занька. |
На мінулым тыдні, з 5 па 8 чэрвеня, на спартпляцоўках прафліцэя сельгасвытворчасці і СДЮШАР прайшлі раённыя спаборніцтвы па футболе сярод дзяцей і падлеткаў «Скураны мяч», арганізатарамі якіх выступілі Ганцавіцкі РК ГА «БРСМ», аддзелы адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. |