Главная » 2013 » Сентябрь » 22
Сёлета на Ганцаўшчыну прыехалі працаваць больш за 70 маладых спецыялістаў. У іх ліку і 10 выпускнікоў медыцынскіх навучальных устаноў краіны, якія адразу ж уліліся ў працоўны калектыў УАЗ "Ганцавіцкая ЦРБ”. Разам з іншымі маладымі спецыялістамі яны пабывалі на сустрэчы з кіраўніцтвам раёна, што прайшла ў сярэдняй школе № 3 г. Ганцавічы.

Такія традыцыйныя сустрэчы даюць магчымасць маладым спецыялістам (сёлета сярод іх 29 чалавек, якія нарадзіліся і выраслі ў іншых рэгіёнах краіны) даведацца аб краі, куды яны прыехалі працаваць, пазнаёміцца з кіраўніцтвам раёна, а таксама, што вельмі важна, узняць хвалюючыя іх праблемы.

Просмотров: 632 | Добавил: Alex | Дата: 22.09.2013

Яндекс.Метрика
Индекс цитирования