Главная » 2013 » Сентябрь » 17 » “Чысты бераг” — акцыя ў Лактышах
00:22
“Чысты бераг” — акцыя ў Лактышах

Заклік берагчы прыроду мы чуем з маленства. Такую актуальную тэму закранаюць і прыродаахоўныя часопісы як для дзяцей, так і дарослых — "Лесавічок”, "Мурашнік”, "Родная прырода” і іншыя.

На жаль, не ўсе грамадзяне з’яўляюцца ў гэтых адносінах добрасумленнымі. Гэта бачна на прыкладзе вадасховішча "Лактышы”, ці возера Дзікае. Яно добра вядома не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі. Тут нават праводзіліся (і не раз) рэспубліканскія спаборніцтвы па рыбнай лоўлі на паплаўковую вуду. І назіраць за рыбаловамі-спартсменамі было вельмі прыемна, але яшчэ прыемней, што пасля сябе яны не пакінулі ні смяцінкі.

Аднак часам пасля іншых аматараў рыбнай лоўлі застаюцца горы ўсялякага бруду. Бывае нават, што такія гора-рыбакі пакідаюць на беразе шмат бітага шкла. Між іншым, некаторыя прыязджаюць парыбачыць з дзецьмі, якія любяць пабегаць босымі.



Назіраючы непрыемны малюнак такіх абыякавых адносін да прыроды, не раз задаешся пытаннямі: "Няўжо цяжка прыбраць пасля сябе бытавыя адходы, ці прыемна самому лавіць рыбу з берага, які завалены смеццем?”. 

Таму нядаўна ўдзельнікі аматарскага аб’яднання "Аквафіл”, якое працуе ў Лактышоўскім сельскім клубе, правялі экалагічную акцыю "Чысты бераг” па прыбіранні смецця. Дарэчы, аналагічную акцыю пад назвай "Чысты вадаём” яны праводзілі сумесна з супрацоўнікамі інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету. Такія акцыі праходзяць штогод.  Але толькі праводзячы іх, прыроду не зберажэш. Важна, каб кожны чалавек задумаўся аб неабходнасці клапаціцца аб навакольным асяроддзі і нават узяў сабе за заклік берагчы прыроду.

"СП"

Просмотров: 611 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования