Главная » 2011 » Февраль » 4 » 2011 год у Беларусі аб'яўлены Годам прадпрымальнасці
21:38
2011 год у Беларусі аб'яўлены Годам прадпрымальнасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб аб'яўленні 2011 года Годам прадпрымальнасці. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 3 лютага.

Цяперашні год з'яўляецца стартам новай пяцігодкі і павінен надаць новы імпульс развіццю краіны. Калі на папярэдніх этапах развіцця сучаснага беларускага грамадства галоўным было адраджэнне і захаванне эканамічнага патэнцыялу Беларусі, то сёння перад грамадствам стаіць значна больш маштабная задача - зрабіць рашучы рывок ва ўсіх галінах і сферах дзейнасці, каб выйсці на ўзровень перадавых еўрапейскіх краін.
 
Асноўнай рухаючай сілай гэтага рыўка з'яўляюцца прадпрымальнасць, актыўнасць і ініцыятыва. Цяпер ад прадстаўнікоў любой прафесіі патрабуецца быць не проста выканаўцамі, якія дзейнічаюць па шаблону, а сапраўднымі гаспадарамі свайго лёсу, творчымі і энергічнымі людзьмі.

Аб'яўленне Года прадпрымальнасці падкрэслівае важкія дасягненні Беларусі ў стварэнні спрыяльных умоў для развіцця дзелавой актыўнасці і сімвалізуе накіраванасць беларускай дзяржавы ў будучыню, нацэленасць на прыярытэтную падтрымку людзей справы.

Год прадпрымальнасці будзе садзейнічаць стварэнню новага аблічча беларускай эканомікі, разняволенню дзелавой актыўнасці і ініцыятывы, фарміраванню атмасферы здаровай канкурэнцыі, спрыяльных умоў для ўкаранення новых тэхналогій ва ўсіх сферах, павышэнню дабрабыту і якасці жыцця грамадзян.
Просмотров: 657 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования