17:46 3 ЛІПЕНЯ — ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ | |
Дарагія ганцаўчане! Шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 69-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наша краіна прайшла нялёгкі гістарычны шлях станаўлення сваёй дзяржаўнасці і суверэнітэту, адстаяла права самастойна вырашаць свой лёс. Дата 3 ліпеня — гэта сімвал нацыянальнай памяці, доблесці і славы, духоўная святыня, якая аказвае вялікі ўплыў на фарміраванне самасвядомасці і характару сучасных пакаленняў беларусаў. Мы сустракаем гэтае свята з верай у мір і стабільнасць, цвёрдай упэўненасцю, што наша сумесная праца забяспечыць дабрабыт роднай зямлі. Незалежнасць нашай Айчыны стала вынікам імкнення яе народа да жыцця ў свабоднай дзяржаве. У гэты дзень мы ў чарговы раз выказваем словы бязмернай удзячнасці ветэранам вайны за стойкасць, адданасць Айчыне і вернасць сваёй зямлі, за вызваленне ад нямецкай акупацыі, якое стала адлікам мірнага развіцця беларускай дзяржавы. Сёння мы з’яўляемся не толькі сведкамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі стварэння суверэннай Беларусі. Няма сумненняў, што сваёй працай, добрасумленнымі адносінамі да справы мы зможам захаваць і прымножыць эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял краіны, роднай Ганцаўшчыны, забяспечыць сабе і сваім дзецям дастойную будучыню. У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, аптымізму, новых поспехаў у працы на карысць роднага краю. Няхай Дзень Незалежнасці заўсёды будзе для нас днём радасці і гонару за родную Беларусь. Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 69-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 10.00 — адкрыццё памятнага знака воінам-інтэрнацыялістам па вул. Ламаносава; 10.30 — 10.50 — збор дэлегацый працоўных калектываў, фарміраванне калон і пастраенне на гарадской плошчы; 11.00 — 12.00 — мітынг, ускладанне кветак да помніка загінуўшым воінам, узнагароджванне лепшых працаўнікоў раёна, пераможцаў конкурсу па добраўпарадкаванні, юбіляраў, маладажонаў; 12.00 — 16.00 — работа тэматычных і гульнявых пляцовак, гандлю, святочны канцэрт "Беларусь — мая Радзіма”; 16.00 — 17.30 — спартыўная праграма на стадыёне СДЮШАР; 18.00 — 19.00 — музычная праграма з удзелам народных калектываў у гарадскім скверы; 21.00 — 24.00 — канцэрт-дыскатэка на гарадской плошчы; 22.55 — 23.00 — акцыя "Спяём гімн разам”; 23.00 — святочны феерверк. У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў, 3 ліпеня будзе перакрыты рух транспарту з 7.00 да 16.00 і з 20.40 да 24.00 гадзін па вуліцах Кастрычніцкая, Гагарына, Заслонава, 17 Верасня, Ламаносава (на час правядзення мерапрыемства). Аб’езд будзе ажыццяўляцца па вуліцах Садовая, Грыцаўца, Арлоўскага, Будаўнікоў. Аргкамітэт. | |
Просмотров: 632 | |