13:41 АНОНС ШОСТАГА НУМАРА ЧАСОПІСА “МАЛАДОСЦЬ” | |
![]() У вас ёсць выдатная магчымасць даведацца пра ўсё самім: пабачыў свет шосты нумар часопіса "Маладосць”, дзе і прадстаўлена творчасць гэтых аўтараў. Зразумела, не іх адных. "Упершыню ў "Маладосці” выступаюць Наталля Логвін з падборкай вершаў "Сезон дажджоў” і Сяргей Егарэйчанка з апавяданнем "У маланках нараджаецца раніца”. "Кожны год мы раскланьваемся адзін перад адным у прабачэннях і "ўрачыста ўступаем у попрышча Вялікага паста”; выпрошваем у духоўнікаў паразуменне нашым немачам, адкрываем для сябе і сваіх блізкіх вышэйшыя кулінарныя курсы посных вынаходстваў, "гавеем”, падыходзім да Чашы і… усё па новай”, — разважае у сваім артыкуле пад рубрыкай "Жыровіцкі дыярыуш” айцец Яўстафій (Халіманкоў). Гэта далёка не ўсё, што прапануе выданне сваім чытачам: у часопісе змешчаны крытычныя і публіцыстычныя матэрыялы нашых сталых і знаных аўтараў. Так што набывайце і выпісвайце часопіс "Маладосць”, каб прачытаць і даведацца пра сучасны літаратурны працэс і шмат што іншае. | |
Просмотров: 566 | |