22:29 “Арляня-2015” | |
На базе ваеннай часці № 92616 г. Брэста (38-я мабільная брыгада) праводзілася абласная ваенізаваная гульня “Арляня-2015”, у якой удзельнічала каманда “Патрыёт” СШ № 3 г. Ганцавічы. У праграму спаборніцтваў уваходзілі чатыры конкурсы. Падчас першага, які называўся “Агляд строю”, рабяты займаліся страявой хадзьбой. У другім — “Снайпер” — удзельнікі паказалі ўменне трапна страляць з вінтоўкі з упору лежачы. Трэці, пад назвай “Ваенна-спартыўная эстафета”, прадугледжваў пераадольванне камандамі паласы перашкод. А ў апошнім, “Да абароны Айчыны гатовы!”, хлопцы і дзяўчаты спаборнічалі на хуткасць разборкі і зборкі аўтамата. У абласной ваенізаванай гульні “Арляня-2015” прынялі ўдзел вучні 8 “А”, 10 “А” і 10 “Б” класаў Юрый Бялоў, Данііл Галубовіч, Ілья Валасюк, Яўген Занька, Максім Наумік, Анастасія Чабатарэнка, Кацярына Сяргейчык, Вераніка Свірыд, Дар’я Лук’янава, Паліна Шахрай, Ангеліна Канановіч і Уладзімір Кандраценя. Рабяты паказалі добрую падрыхтоўку і глыбокія веды. Па выніках спаборніцтваў ганцаўчане занялі другое агульнакаманднае месца. | |
Просмотров: 614 | |