22:36 “Цуды на Каляды” | |
У рамках рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці”, маладзёжныя арганізацыі праводзяць мерапрыемствы пад агульнай назвай "Цуды на Каляды”. 27 снежня райкам "БРСМ” і раённая піянерская арганізацыя сумесна арганізавалі наведванне дзіцячага аддзялення райбальніцы і паднеслі маленькім пацыентам, іх мамам, а ў пэўнай ступені і медперсаналу, сюрпрыз. Творчая група моладзі падрыхтавала цэлае прадстаўленне з Дзедам Марозам, Снягуркай і добрымі феямі, у ролі якіх былі прадстаўнікі СШ № 1. На свяце рабяты чыталі каля ёлкі вершы, удзельнічалі ў гульнях, спявалі песні і атрымлівалі ад Дзеда Мароза салодкія падарункі. А работнікі аддзялення, каб падняць настрой сваім пацыентам, паставілі і прыбралі ёлку, сцены каля яе ўпрыгожылі малюнкамі навагодняй тэматыкі. Усё гэта стала пераднавагоднім падарункам дзецям. А развітваліся казачныя героі са шчырымі пажаданнямі хутчэйшага выздараўлення. | |
Просмотров: 633 | |