Главная » 2017 » Июль » 28 » Дабрачынная акцыя БРСМ «У школу з Добрым Сэрцам» стартуе 1 жніўня
15:16
Дабрачынная акцыя БРСМ «У школу з Добрым Сэрцам» стартуе 1 жніўня

Галоўная задача праекта — аказанне адраснай сацыяльнай падтрымкі сем’ям, якія маюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года, а таксама дзiцячым iнтэрнатным установам. Мерапрыемствы акцыі пройдуць ва ўсіх кутках Беларусі па 15 верасня ўключна.

У гэты перыяд валанцёры руху БРСМ «Добрае Сэрца» арганізуюць у буйных гандлёвых цэнтрах краіны пункты збору канцылярскіх і спартыўных прыладаў, тавараў для дзіцячай творчасці, настольных гульняў, навучальных дапаможнікаў, школьнай вопраткі, абутку і г.д. Таксама ў рамках акцыі будуць праводзіцца іншыя мерапрыемствы. Напрыклад, добраахвотнікі БРСМ правядуць працоўныя дэсанты з наступнай перадачай заробленых грашовых сродкаў для набыцця школьных прылад,  арганізуюць канцэртныя праграмы ў дзіцячых інтэрнатных установах, наведаюць на даму дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і ўручаць ім сабраныя падарункі.

Удзел у акцыі могуць прыняць усе ахвотныя. Падарункі для першакласнікаў можна перадаць праз валанцёраў «Добрага Сэрца», якіх лёгка пазнаць  па размешчаным на іх футболках лагатыпу руху. Нават самая маленькая дапамога зробіць наш  свет дабрэйшым!

Надзея НІКАЛАЕВА, Звязда

Просмотров: 802 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования