23:53 Летняя працоўная занятасць | |
Трохбаковы дагавор аб летняй працоўнай занятасці школьнікаў падпісалі Ганцавіцкі РК ГА "БРСМ", аддзел адукацыі, ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ганцавіцкага райвыканкама. Згодна
з гэтым дагаворам, каля 300 старшакласнікаў змогуць на летніх канікулах
зарабіць грошы сваёй уласнай працай. Яны будуць займацца рамонтнымі
работамі ў школах і дзіцячых садах. У першую чаргу ў склад рабочых
брыгад увойдуць члены ГА "БРСМ", падлеткі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, а
таксама хлопчыкі і дзяўчынкі са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў. Зарабіць грошы змогуць і 20 навучэнцаў прафліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, якія будуць шчыраваць у сваёй установе. | |
Просмотров: 598 | |