Главная » 2011 » Апрель » 4 » “Мая Ганцаўшчына”
21:03
“Мая Ганцаўшчына”
Да Дня беларускага пісьменства Ганцавіцкі райкам ГА "БРСМ” праводзіць раённы конкурс "Мая Ганцаўшчына”.
 
Вучні Задубенскай базавай агульнаадукацыйнай школы з вялікім задавальненнем і энтузіязмам пачалі рыхтавацца да ўдзелу ў конкурсе. Рабяты разам з настаўнікам падрыхтавалі цікавы матэрыял пад назвай "Літаратурная Ганцаўшчына”. Сабраны і прааналізаваны матэрыял дапамог вучням больш дакладна пазнаёміцца з творчай спадчынай паэтаў Ганцаўшчыны. Вучні адкрылі для сябе шмат новых імёнаў сучасных пісьменнікаў і паэтаў свайго раёна. На класных гадзінах вучні 3 – 8 класаў пазнаёміліся са зборнікам вершаў, падрыхтаваным ЦРБ імя В.Ф. Праскурава "Я знаю край адным- адзіны ў свеце…”. Многія вершы паэтаў прысвечаны гораду Ганцавічы і вёскам ў Ганцавіцкім раёне. Родныя вёскі для многіх празаікаў парабіліся ключом, якім адчыніліся дзверы ў краіну Паэтычнага слова, і сталі атаясамлівацца з гэтаю краінаю. Можна адзначыць, што гісторыя Ганцаўшчыны тоіць у сабе нямала імёнаў нашых землякоў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё краю. Ганцаўшчына, як і ўвесь беларускі народ, ганарыцца, што на яе зямлі жылі і працавалі славутыя людзі.
Просмотров: 560 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования