Главная » 2015 » Июль » 12 » Малайчына, Ганна!
15:11
Малайчына, Ганна!

У Жлобіне праходзіў фінальны этап рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў сярод юнакоў і дзяўчат 2000 — 2001 гадоў нараджэння. Пераможцай спаборніцтваў сярод дзяўчат стала каманда Брэсцкай вобласці. Прыемна, што ў складзе яе выступала і валейбалістка з нашага раёна — Ганна Леановіч.

Ганна пачала займацца валейболам адносна нядаўна. Два гады таму вядомы ў нашым раёне трэнер Міхаіл Комар прыкмеціў дзяўчыну, у якой былі ўсе задаткі для таго, каб стаць добрай спартсменкай, і прапанаваў ей займацца ў секцыі па валейболе ў СДЮШАР. Ганна Леановіч з задавальненнем згадзілася і неўзабаве стала адной з лепшых маладых валейбалістак на Ганцаўшчыне.

На спаборніцтвах “Алімпійскія дні моладзі”, якія праходзілі зімой, Ганну Леановіч заўважыла трэнер абласной каманды. Праз некаторы час дзяўчыну выклікалі на зборы, на якіх яна зарэкамендавала сябе са станоўчага боку і справядліва трапіла ў склад зборнай Брэстчыны для ўдзелу ў рэспубліканскай спартакіядзе.

На фінальным этапе ў Жлобіне, у якім прынялі ўдзел шэсць каманд з усіх абласцей Беларусі, а таксама каманда з горада Мінска, валейбалісткам з нашай вобласці не было роўных. Дзяўчынкі з Брэстчыны перамаглі ва ўсіх сустрэчах з лікам 3:0 і ўпэўнена занялі першае месца.

Дарэчы, у зборную юнакоў Брэстчыны таксама трапіў ганцаўчанін — Яўген Літвіновіч. Аднак рабятам, на жаль, не ўдалося паўтарыць поспех дзяўчат і яны сталі толькі чацвёртымі.

Просмотров: 676 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования